Януш Куртыка
Януш Куртыка | |
Janusz Kurtyka | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 13 жніўня 1960[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | Кракаў |
Дата сьмерці | 10 красавіка 2010[1] (49 гадоў) |
Месца сьмерці | Пад Смаленскам |
Прычына сьмерці | Катастрофа Ту-154 пад Смаленскам |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | мэдыявіст, гісторык |
Навуковая сфэра | гісторыя |
Месца працы | Інстытут нацыянальнай памяці |
Сябра ў | Польскае гістарычнае таварыства і Society of Friends of Science in Przemyśl[d] |
Навуковая ступень | габілітацыя[d][2] (8 сьнежня 2000) і доктарская ступень[d][2] (29 чэрвеня 1995) |
Навуковы кіраўнік | Антоні Гансяроўскі[d][3] |
Узнагароды | |
Януш Куртыка (па-польску: Janusz Kurtyka; нар. 13 жніўня 1960 году ў Кракаве — пам. 10 красавіка 2010 году пад Смаленскам) — польскі гісторык, галава Інстытуту нацыянальнай памяці (2005—2010). Доктар габілітаваны гістарычных навук (2000).
Скончыў гістарычна-філязофскі факультэт Ягелонскага ўнівэрсытэту. Дзейнічаў у Незалежным згуртаваньні студэнтаў і Салідарнасьці, быў выкладчыкам у вышэйшых школах. Цікавіўся генэалёгіяй, гісторыяй сярэднявечча. Апублікаваў больш за 140 навуковых працаў і артыкулаў.[4]
29 сьнежня 2005 году быў абраны галавой Інстытуту нацыянальнай памяці — установы, якая займаецца дакумэнтаваньнем злачынстваў камуністычнай сыстэмы ў Польшчы. 7 красавіка 2009 году ўзнагароджаны Крыжам камандорскім з зоркай ордэна Адраджэньня Польшчы.
Загінуў 10 красавіка 2010 году ў авіякатастрофе пад Смаленскам.
16 красавіка 2010 году пасьмертна ўзнагароджаны Крыжам вялікім ордэна Адраджэньня Польшчы [5].
Выбраныя публікацыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Konspiracja i opór społeczny na Podkarpaciu w okresie PRL (red.), 2007,
- Odrodzone królestwo. Monarchia Władysława Łokietka i Kazimierza Wielkiego w świetle nowszych badań, 2001,
- Latyfundium tęczyńskie. Dobra i właściciele (XIV—XVII wiek), 1999,
- Tęczyńscy. Studium z dziejów polskiej elity możnowładczej w średniowieczu, 1997,
- Generał Leopold Okulicki «Niedźwiadek» (1898—1946), 1989.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Janusz Marek Kurtyka // Польскі біяграфічны інтэрнэт-слоўнік (пол.)
- ^ а б Polish Science
- ^ https://nauka-polska.pl/#/profile/research?id=77662
- ^ Яны загінулі пад Катыньню // Радыё Свабода, 12 красавіка 2010
- ^ Komunikat Nr 163/VI kad. (пол.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу] Януш Куртыка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- dr hab. Janusz Marek Kurtyka (пол.)
- Нарадзіліся 13 жніўня
- Нарадзіліся ў 1960 годзе
- Памерлі 10 красавіка
- Памерлі ў 2010 годзе
- Пахаваныя на Ракавіцкіх могілках у Кракаве
- Выпускнікі Ягелонскага ўнівэрсытэту
- Узнагароджаныя Вялікім крыжам ордэна Адраджэньня Польшчы
- Узнагароджаныя крыжам камандорскім з зоркай ордэна Адраджэньня Польшчы
- Кавалеры ўкраінскага ордэна «За заслугі» III ступені
- Нарадзіліся ў Кракаве
- Выкладчыкі ВНУ
- Польскія гісторыкі
- Памерлі ў Смаленскай вобласьці
- Загінулі ў авіякатастрофах