Зьбігнеў Васэрман
Зьбігнеў Васэрман | |
па-польску: Zbigniew Wassermann | |
![]() | |
Міністар—каардынатар адмысловых службаў | |
---|---|
31 кастрычніка 2005 — 16 лістапада 2007[a] | |
Прэзыдэнт | Аляксандар Квасьнеўскі, Лех Качынскі |
Прэм’ер-міністар | Казімер Марцінкевіч, Яраслаў Качынскі |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 17 верасьня 1949 Кракаў, Польшча |
Памёр | 10 красавіка 2010 пад Смаленскам, Расея |
Партыя | |
Адукацыя | |
Дзеці | Малгажата Васэрман[d] |
Узнагароды | |
Сайт | zbigniewwassermann.pl |
Зьбігнеў Франці́шак Васэрман (па-польску: Zbigniew Franciszek Wassermann; нар. 17 верасьня 1949 году ў Кракаве — пам. 10 красавіка 2010 году пад Смаленскам) — польскі праўнік (пракурор), дэпутат Сойму, былы міністар-каардынатар адмысловых службаў.
Скончыў факультэт права й адміністрацыі Ягелонскага ўнівэрсытэту (1972). Да 1991 году й у 1993—2000 гадох працаваў пракуратарам, пракурорам [1].
Быў абраны дэпутатам Сойму 4-га, 5-га й 6-га скліканьняў (2001—2010) [2]. Цікавіўся спэцслужбамі. За часам 4-га скліканьня сойму быў старшынём камісіі па спэцслужбам і намесьнікам галавы сьледчай камісіі [2]. За часам 5-га скліканьня сойму быў міністрам-каардынатарам адмысловых службаў. За часам 6-га скліканьня сойму быў чальцом сьледчай камісіі [2].
Загінуў 10 красавіка 2010 году ў авіякатастрофе пад Смаленскам.
16 красавіка 2010 году пасьмертна ўзнагароджаны Крыжам камандорскім ордэна Адраджэньня Польшчы [3].
Пахаваны ў Кракаве.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Зь перапынкам 7—11 верасьня 2007.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Яны загінулі пад Катыньню // Радыё Свабода, 12 красавіка 2010
- ^ а б в Архіў старонкі Сойму (пол.)
- ^ Komunikat Nr 163/VI kad. (пол.)
- Сябры партыі «Права і справядлівасьць»
- Выпускнікі Ягелонскага ўнівэрсытэту
- Узнагароджаныя крыжам камандорскім ордэна Адраджэньня Польшчы
- Нарадзіліся 17 верасьня
- Нарадзіліся ў 1949 годзе
- Нарадзіліся ў Кракаве
- Польскія пракуроры
- Дэпутаты Сойму Польскай Рэспублікі
- Міністры Польшчы
- Памерлі 10 красавіка
- Памерлі ў 2010 годзе
- Памерлі ў Смаленскай вобласьці
- Загінулі ў авіякатастрофах
- Пахаваныя ў Кракаве