Перайсьці да зьместу

Герб Польшчы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Герб Польскай Рэспублікі»)
Герб Польшчы

Герб Польшчы — афіцыйны дзяржаўны сымбаль Рэспублікі Польшча. Выява ўяўляе сабой белага арла з залатымі кіпцюрамі і дзюбаю, у залатой кароне, на чырвоным фоне.

Вонкавы выгляд герба зацьверджаны канстытуцыяй Рэспублікі Польшча (1997 г.), дэталёва апісаны ў артыкуле 28.

Польскі герб, белы арол на чырвоным фоне — адзін з найстарэйшых дзяржаўных сымбаляў у сьвеце. Выява арла зьявілася на манэтах першага польскага караля — Баляслава I Харобрага (10 стагодзьдзе). Спачатку сымбаль каралеўскай дынастыі Пястаў і Вялікай Польшчы — гістарычнай вобласьці на захадзе Польшчы ў басэйне ракі Варта. Афіцыйны дзяржаўны сымбаль усёй краіны ад Пржэмысла II (1295 г.).