Герб Гішпаніі
Герб Гішпаніі — вядомы на працягу ўсёй гісторыі краіны. На ім прадстаўленыя ўсе каралеўствы, якія аб'ядналіся ў сучаснай Гішпаніі: Кастылія прадстаўленая замкам; Леон, Астурыя і Галісія — львом; Арагон, Каталёнія і Балеарскія выспы — чатырма чырвонымі палосамі на залатым фоне; Навара — у выглядзе ланцугоў; Андалюзія намаляваная ў выглядзе граната, бо ў Гішпаніі ён расьце ў асноўным толькі на землях Гранады — апошняй мусульманскай дзяржавы, захопленага хрысьціянскімі каралямі падчас Рэканкісты; гербавая лілея ўяўляе караля і яго сям'ю, а карона, вянчаючая герб, — знак таго, што Гішпанія — каралеўства; калоны сымбалізуюць Гераклавы Слупы, так раней звалі Гібральтар, які ў сваё час лічыўся краям сьвету. Цікава адзначыць, што ўсім вядомы знак даляра — гэта тыя самыя Гераклавы Слупы, абвітыя стужкай.
Дэвіз «Plvs Vltra» — па-лацінску: далей мяжы (Да адкрыцьця Амэрыкі Калюмбам: Non Plvs Vltra — па-лацінску: далей няма куды, таму што Гераклавы слупы лічыліся канцом сьвету).
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Герб Гішпаніі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў