Герб Сэрбіі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вялікі герб Сэрбіі

Дзяржаўны герб Рэспублікі Сэрбіі (па-сэрбску: Државни грб Републике Србије) — адзін з сымбаляў сувэрэнітэту Рэспублікі Сэрбіі, зацьверджаны 17 жніўня 2004 году разам зь іншымі дзяржаўнымі сымбалямі (сьцяг, гімн), замяніўшы герб Рэспублікі Сэрбіі ў складзе Югаславіі. На гербе намаляваны двухгаловы арол, на яго грудзях чырвоны шчыт з крыжом і чатыры крэсіва. Зьверху каралеўская карона і плашч. Герб дакладна такі жа як герб Каралеўства Сэрбіі дынастыі Абрэнавічаў, упершыню прыняты ў 1882 годзе. Увядзеньне гэтага гербу азначае вяртаньне гістарычнага гербу Сэрбіі, але не ўзнаўленьне манархіі. Ёсьць і іншыя краіны, якія не зьяўляюцца манархіямі, але маюць на сваім гербе карону: Расея, Баўгарыя, Грузія, Вугоршчына.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Малы герб Рэспублікі Сэрбіі ўяўляе сабой срэбнага двухгаловага арла на чырвоным шчыце і карону над шчытом. Галовы арла маюць па дзевяць пёраў і зьвернутыя да розных бакоў шчыта. Дзюбы арла залатыя, шырока расчыненыя. Пёры на шыі арла разьмеркаваныя ў чатыры раду па сем пёраў у радзе. Крылы арла распасьцёртыя і разам з хвастом і галовамі фармуюць крыж. На кожным крыле чатыры раду пёраў з наступным разьмеркаваньнем: у першым радзе сем пёраў, у другім — дзевяць (два вялікія і сем малых), у трэцім — сем, у чацьвертым — сем (чатыры вялікія і тры малыя). Ногі арла залатога колеру, разьмешчаныя па дыяганалі шчыта. На нагах па сем белых пёраў. Хвост арла разьмешчаны вэртыкальна. Пёры на ім разьмешчаныя па сем ў тры шэрагі. На грудзях арла знаходзіцца малы чырвоны паўакруговы шчыт, падзелены белым крыжом на чатыры полі, у кожным зь якіх па адным белым крэсіве, яны зьвернутыя да розных бакоў шчыта. Карона мае цэнтральнае становішча адносна галоваў арла. Карона залатога колеру, упрыгожаная сарака белымі пацеркамі, васьмю сінімі сапфірамі і двума чырвонымі лаламі, наверсе кароны знаходзіцца крыж.

Вялікі герб уяўляе сабой малы герб, зьмешчаны на плямістую з боку шчыта і чырвоную з зваротнага боку тканіна. Герб увянчаны каронай, такой жа формы, як у малым гербе, толькі большага памеру і зь вялікім лікам сапфіраў.

Малы герб Сэрбіі

Ужываньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сучасны герб Сэрбіі выкарыстоўваецца з 17 жніўня 2004 году ў адпаведнасьці з Пастановай аб выкарыстаньні гербу, сьцягу і гімну Рэспублікі Сэрбіі, якую прыняла Скупшчына Сэрбіі. Паводле канстытуцыі Сэрбія, як самастойная дзяржава мае свой герб, сьцяг і гімн. Усталявана выкарыстоўваць герб, уведзены законам аб Гербе Каралеўства Сэрбіі ад 16 чэрвеня 1882 году, у двух варыянтах: вялікі герб і малы герб.

Вялікі герб ужываецца на фасадах будынкаў і ў памяшканьнях: народнай скупшчыны, прэзыдэнта рэспублікі, ураду, канстытуцыйнага і вярхоўнага судоў, главы нацыянальнага банку, а гэтак жа на іх пячатках. Малы герб разьмяшчаецца на фасадах будынкаў і ў памяшканьнях іншых дзяржаўных і муніцыпальных устаноў.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]