Герб Славаччыны
Герб Славаччыны складаецца з падвойнага срэбнага крыжу на чырвоным раньнегатычным шчыце, які стаіць на сымбалічных трох гарах сіняга колеру.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Падвойны крыж сымбалізуе хрысьціянскі крыж, які выкарыстоўваўся, пачынальна з IX стагодзьдзя ў Бізантыі, і быў прынесены ў Славаччыну Кірылам і Мяфодзіем.
Тры гары сымбалізуюць Матру, Татру і Фатру, вобласьць здаўна населеную славакамі. Тры гары зьявіліся на гербе прыблізна ў XIII стагодзьдзі, канчаткова былі ўсталяваныя ў XIV стагодзьдзі, пачынальна з 1848 году атрымалі сіні колер. На сёньняшні дзень на тэрыторыі Славаччыны знаходзяцца толькі Фатра і Татра, а Матра знаходзіцца на тэрыторыі сучаснай Вугоршчыны.
Чырвоны шчыт даўно быў папулярны на шматлікіх геральдычных знаках.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бізантыйскі падвойны крыж упершыню выкарыстоўваўся ў Вугоршчыне як знак Нітранскага княства, пасьля, як самы стары вугорскі знак, як сымбаль хрысьціянства. З XV стагодзьдзя герб выкарыстоўваўся як знак верхневугорскіх, г.зн. славацкіх, земляў. З 1848 году выкарыстоўваўся патрыётамі як народны славацкі знак. У часы Чэхаславаччыны герб быў часткай чэхаславацкага гербу. У 1960 падвойны славацкі крыж быў выдалены з чэхаславацкага гербу і заменены шчытом з выявай гары Крывань і партызанскага вогнішчу, як сымбаль Славацкага народнага паўстаньня. У 1990 стары герб быў вернуты на герб Чэхаславаччыны. З 1992 году ўсталяваны герб Славаччыны. Па традыцыі славацкі герб дагэтуль знаходзіцца на правым боку вугорскага гербу — з тых часоў, калі Фэльвідэк, г.зн. цяперашняя Славаччына, была ў складзе Вугоршчыны.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Герб Славаччыны — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў