Герб Нарвэгіі
Герб Нарвэгіі — адзін з найстарэйшых эўрапейскіх гербаў. Ён бярэ свой пачатак ад гербу каралеўскай сям’і. Сучасны варыянт афіцыйна дзейнічае з 20 траўня 1992 году.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Хаакан Стары выкарыстоўваў шчыт са львом. Раньнія зьвесткі аб яго колерах утрымоўваюцца ў Каралеўскай сазе, напісанай у 1220 годзе.
У 1280 кароль Эрык Магнусан дадаў карону і срэбную сякеру да выявы льва.
Дызайн гербу пасьлядоўна зьмяняўся на працягу доўгіх гадоў. У позьнім сярэднявеччы ручка сякеры паступова даўжэла, сякера стала падобная на алебарду. Ручка звычайна была выгнутая паводле формы шчыта або манэты. Афіцыйна алебарда была замененая сякерай указам караля ў 1844 годзе. У 1905 годзе выгляд гербу для караля і ўрада ізноў быў зьменены, вернуты сярэднявечны ўзор, з трохкутным шчытом і вэртыкальна пастаўленым львом. Адказным за гэту выяву быў мастак Эліф Пэтэрсан. Спрошчаны выгляд быў прадстаўлены ў 1937 і зьлёгку зьменены з дазволу караля 20 траўня 1992 году.
Шчыт заўсёды адлюстроўваюць увянчаны каралеўскай каронай. Аднак падчас Другой сусьветнай вайны Квісьлінг пастанавіў выкарыстоўваць герб без кароны як афіцыйны.
Каралеўскі герб
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На гербе каралеўскага дому леў выкарыстоўваецца з 1905 году. Вакол шчыта стужка ордэна Сьвятога Оляфа. Шчыт усталяваны на каралеўскі гарнастаевы плашч і ўвянчаны нарвэскай каралеўскай каронай.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Герб Хаакана V Нарвэскага (правіл у 1299 - 1319 гг).
-
Аб'яднаны герб Хаакана VI Нарвэскага як караля Швэцыі і Нарвэгіі, 1380 г, дасьпехі
-
Адна з пячатак Эрыка VII "з Памераніі", 1398. Герб Нарвэгіі ў цэнтры.
-
Sigilum secretum Крысьціяна I, 1457-1460. Герб Нарвэгіі ўнізе зьлева.
-
Пячатка Джона Дацкага (правіл 1481 – 1513). Герб Нарвэгіі ўверсе справа.
-
Пячатка Крысьціяна III (правіл 1534 - 1559). Герб Нарвэгіі ўверсе справа.
-
Герб Крысьціяна III на першай дацкай Бібліі, 1550.
-
Герб Фрыдрыха II. Гравіроўка Ёнса Бірхэрода, 1581.
-
Герб Ёхана дэр Юнзе, герцага Сэндэльборгскага 1580, у капліцы Замка Сэнэрборг, Данія.
-
Эрык XIV (кароль Швэцыі) дадаў нарвэскі і дацкі гербы на швэдзкі дзяржаўны герб (дзьве ніжніх чвэрці).
-
Герб Фрыдэрыка II Дацкага, гравіроўка 1592 году.
-
Герб Фрыдрыха IV Дацкага і Нарвэскага, з Доўгай Залі замка Расэнборг. Герб Нарвэгіі ўверсе справа.
-
Герб гораду Крысьціянсанд з двуххвостым нарвэскім львом пад хвояй. Намаляваны на пячатцы, уведзенай у 1643 г.
-
Герб Нарвэгіі 1733 году
-
Герб на першым выпуску Адрэсэавісэн, 1767, які паказвае герб Нарвэгіі, Даніі і Кальмарскага зьвяза.
-
Герб з дзяржальні мяча афіцэра кавалерыі, 1780-я гг.
-
Герб з Царквы Трыніці, Капэнгаген. Герб Нарвэгіі ўверсе справа.
-
Герб Нарвэгіі, ухвалены 10 ліпеня 1844
-
Аб’яднаны герб Швэцыі і Нарвэгіі. Выкарыстоўваўся рэдка.
-
Аб’яднаны каралеўскі герб зьвяза Швэцыі і Нарвэгіі з 1844 па 1905.
-
Герб на першай нарвэскай паштовай марцы, 1855 г.
-
Штандар
-
Герб Нарвэгіі, які выкарыстоўваецца з 1905 году.
-
Малюнак каралеўскага гербу Эліфа Пэтэрсана, 1905 г.
-
Каралеўскі штандар, прыняты ў 1905 г.
-
Эмблема нарвэскага войска