Бісаў
Выгляд
Бісаў | |||||
парт. Bissau | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1687 | ||||
Краіна: | Гвінэя-Бісаў | ||||
Рэгіён: | Бісаў | ||||
Плошча: | 77 км² | ||||
Вышыня: | 0 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2007) | |||||
колькасьць: | 407 424 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 5291,22 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+0 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 11°51′33″ пн. ш. 15°35′44″ з. д. / 11.85917° пн. ш. 15.59556° з. д.Каардынаты: 11°51′33″ пн. ш. 15°35′44″ з. д. / 11.85917° пн. ш. 15.59556° з. д. | ||||
Бісаў | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Біса́ў (па-партугальску: Bissau) — сталіца і самы вялікі горад Гвінэі-Бісаў, адначасова зьяўляецца сталіцай адміністрацыйнай акругі. Знаходзіцца на ўзьбярэжжы Атлянтычнага акіяна ў вусьці ракі Геба. Насельніцтва налічвае 355 тыс. чалавек.
Горад быў заснаваны ў 1687 годзе партугальскімі каляністамі, як умацаваны порт. У той час ён зьяўляўся цэнтрам гандлю рабамі. У ХІХ стагодзьдзі Бісаў стаў цэнтрам гандлю ўсёй партугальскай Гвінэі. У 1942 годзе горад стаў сталіцай калёніі, а ў 1974 годзе сталіцай незалежнай Гвінэі-Бісаў.
У наш час тут разьмешчаны каля 60% прамысловых прадпрыемстваў краіны. Ёсьць міжнародны аэрапорт.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бісаў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|