Анатоль Мікалаевіч Рубінаў
Анатоль Рубінаў | |
па-беларуску: Анатоль Мікалаевіч Рубінаў | |
старшыня Савету Рэспублікі НС РБ | |
---|---|
24 траўня 2010 — сьнежань 2014 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Сідорскі |
Папярэднік: | Аляксандар Абрамовіч |
Наступнік: | Міхаіл Мясьніковіч |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
15 красавіка 1939 (85 гадоў) Магілёў, БССР |
Адукацыя: | |
Узнагароды: |
Анато́ль Мікала́евіч Рубі́наў (нар. 15 красавіка 1939, Магілёў) — беларускі фізык, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1991; чалец-карэспандэнт з 1984), доктар фізыка-матэматычных навук (1973), прафэсар (1980). Заслужаны дзяяч навукі БССР (1980), старшыня Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацьвёртага і пятага скліканьняў.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 15 красавіка 1939 году ў Магілёве.
У 1961 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт.
Працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам, асьпірантам, старэйшым інжынэрам-канструктарам, галоўным інжынэрам лябараторыі, старэйшым навуковым супрацоўнікам.
З 1964 году ў Інстытуце фізыкі, з 1970 г. загадчык лябараторыі генэравальных арганічных злучэньняў, адначасова ў 1987—1998 гг. намесьнік дырэктара па навуковай працы Інстытуту фізыкі імя Б. І. Сьцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
У 2002—2006 гг. старшыня Найвышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь.
З 2006 году працаваў першым намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.
31 кастрычніка 2008 году абраны намесьнікам старшыні Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу чацьвёртага скліканьня. 24 траўня 2010 году абраны Старшынёй Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацьвёртага скліканьня.
19 кастрычнікa 2012 году абраны Старшынёй Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага скліканьня.
Навуковая дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аўтар больш 300 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфій. Працы ў вобласьці лязэрнай фізыкі і спэктраскапіі складаных арганічных злучэньняў. Распрацаваў новыя мэтады вывучэньня спэктраскапіі ўзбуджаных станаў лязэрных асяродзьдзяў, лязэры на растворах арганічных злучэньняў. Дасьледаваў залежнасьць спэктру флуарэсцэнцыі раствораў ад частаты ўзбуджальнага сьвятла (зьява батахромнай люмінэсцэнцыі), разьвіў мэтады ўнутрырэзанатарнай лязэрнай спэктраскапіі, стварыў перабудаваныя па спэктры лязэры з разьмеркаванай зваротнай сувязьзю. Распрацаваў навуковыя асновы нерэзананснага ўзаемадзеяньня лязэрнага выпраменьваньня зь біялягічнымі аб’ектамі.
Асноўныя працы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Методы расчета оптических квантовых генераторов. Т.2. М., 1968 (в соавт.).
- Оптические квантовые генераторы на красителях и их применение (совм. с В. И. Томиным) // Радиотехника. 1976. Т.9.
- Лазеры на растворах красителей // Проблемы современной оптики и спектроскопии. Мн., 1980.
- Physical grounds for biological effect of laser radiation // J. Phys. D: Appl. Phys. 2003. Vol.36.
Літаратурная дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2010 годзе выйшлі зборнікі вершаў Анатоля Рубінава «Вот она, наша жизнь» і «Сердце и память». Гэтыя выданьні крытыкавалі як чытачы, так і асобныя эксперты з-за зьместу пэўных вершаў.[1][2]
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дзяржаўная прэмія СССР 1972 г. за цыкл прац па дасьледаваньні зьявы аптычнай генэрацыі ў растворах складаных арганічных злучэньняў і стварэньню на іх аснове новага тыпу лязэраў з плыўна перабудаванай частатой выпраменьваньня ў шырокай вобласьці спэктру
- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь 1994 г. за цыкл прац «Флуктуацыі мікраструктуры і фотафізыка раствораў складаных арганічных злучэньняў»
- Ордэн Францішка Скарыны (2000)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Рубинов Анатолий Николаевич (К 60-летию со дня рождения) // Журнал прикладной спектроскопии. 1999. Т.66. №3.
- Анатоль Мікалаевіч Рубінаў (Да 60-годдзя з дня нараджэння) // Весцi НАН Беларусi. Сер. фiз.-мат. навук. 1999. №2.
- А. Н. Рубінаў Вот она, наша жизнь. — Мн: Літаратура і Мастацтва, 2010. — 176 с. — ISBN 978-9-85694-196-5
- А. Н. Рубінаў Сердце и память. — Мн: Літаратура і Мастацтва, 2010. — 224 с. — ISBN 978-9-85694-197-2
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Под знаком «туалетища» // БелГазета. — 2011. — Т. 1, № 5. — URL: http://www.belgazeta.by/ru/2011_02_07/vizavi/22259/
- ^ http://v-levin.livejournal.com/13013.html
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 15 красавіка
- Нарадзіліся ў 1939 годзе
- Выпускнікі фізычнага факультэту БДУ
- Кавалеры ордэна Айчыны III ступені
- Кавалеры ордэна Францішка Скарыны
- Ляўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
- Ляўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
- Заслужаныя дзеячы навукі БССР
- Нарадзіліся ў Магілёве
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
- Беларускія фізыкі
- Дактары фізыка-матэматычных навук
- Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Сябры Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га скліканьня
- Сябры Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га скліканьня
- Беларускія асобы ў Чорным сьпісе ЭЗ
- Супрацоўнікі Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь