Перайсьці да зьместу

Аднак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Adnak»)
«Аднак»
Гады Ад 2010 г.
Краіна Беларусь
Горад Менск
Мова(-ы) Беларуская
Тэматыка Рэкляма
Лэйбл «Будзьма беларусамі!»

«Аднак» (бел. лац. Adnak) — фэстываль беларускамоўнай рэклямы і камунікацыі, які з (7 ліпеня) 2010 году праводзіцца штолета ў Менску (Беларусь) кампаніяй «Будзьма беларусамі!» (заснаванай Згуртаваньнем беларусаў сьвету «Бацькаўшчына»). З 2011 г. ладзіцца ў Міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёганэса Раў (пр. газэты «Праўда», д. 11).

Год Выканаўца Твор Замоўнік
2010 Міхаіл Тумеля Тэлерэкляма квасу «Хатні» Бровар «Сябар» (Бабруйск, Магілёўская вобласьць)
2011 Агенцтва «АРС Камюнікейшнз» Прадстаўленьне «Манэта ад Вітаўта» Белзьнешэканамбанк
2012 Артур Вакараў (студыя «Адліга») Плякаты, рэклямныя шчыты і саколкі пад альбом «Грай» Гурт «Ляпіс Трубяцкі»
2013 Вольга Раманюк Рэкляма парцаляны «Каралі» Галіна Яшчанка (вёска Карнюткі, Валожынскі раён, Менская вобласьць)
2014 Тацяна Шварцкопф (кампанія «Аіда Піянэр») Постэры «Велікодныя біткі» Управа дзяржаўнай аўтаінспэкцыі (УДАІ) МУС Беларусі
2015 Павал Белавус Вышымайка (вышыванка + майка) Грамадзкая арганізацыя «Арт Сядзіба»

13 траўня 2010 г. кампанія «Будзьма беларусамі!», заснаваная 1 кастрычніка 2008 г. Згуртаваньнем беларусаў сьвету «Бацькаўшчына», абвясьціла аб пачатку прыёму беларускамоўнай рэклямы для конкурсу на 1-ым Фэстывалі беларускамоўнай рэклямы і прамоцыі(en) «Аднак»[1]. Прыём працаў доўжыўся 51 дзень да 3 ліпеня ўключна[2]. Агулам 59 удзельнікаў падалі на конкурс 105 рэклямных працаў[3]. 7 ліпеня ў менскай Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» (прасп. Незалежнасьці, д. 37а) адбылося ўзнагароджаньне пераможцаў[4]. Першае месца заняў мультыплікатар Міхаіл Тумеля з тэлерэклямай квасу «Хатні» для бровара «Сябар» (Бабруйск, Магілёўская вобласьць)[5].

15 сакавіка 2011 г. «Аднак» стаў фэстывалем беларускай рэклямы і камунікацыі і пачаў прыём заявак на ўдзел у конкурсе[6]. Прыём працаў працягваўся 87 дзён да 10 чэрвеня ўключна. Больш як 100 удзельнікаў падалі 298 заявак на ўдзел[7]. 23 чэрвеня ў менскім Міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёганэса Раў (пр. газэты «Праўда», д. 11) правялі ўзнагароджаньне пераможцаў фэстывалю[8]. Галоўную ўзнагароду атрымала агенцтва «АРС Камюнікейшнз» за прадстаўленьне «Манэта ад Вітаўта» ў Нацыянальным гістарычным музэі Рэспублікі Беларусь ад імя Белзьнешэканамбанка[9].

27 красавіка 2012 г. пачаўся прыём працаў на 3-і фэстываль «Аднак», які доўжыўся да 17 чэрвеня. 110 удзельнікаў падалі на конкурс 330 працаў. 5 ліпеня ў Міжнародным адукацыйным цэнтры (МАЦ) імя Ёганэса Раў узнагародзілі пераможцаў. Галоўную ўзнагароду атрымаў Артур Вакараў са студыі «Адліга» за аздабленьне плякатаў, рэклямных шчытоў і саколак пад альбом «Грай» гурта «Ляпіс Трубяцкі»[10].

25 красавіка 2013 г. 4-ы фэстываль «Аднак» пачаў прымаць заяўкі на ўдзел у конкурсе. Да 10 чэрвеня 105 удзельнікаў падалі 314 працаў. 27 чэрвеня ў МАЦ імя Ё.Раў прайшло ўзнагароджаньне пераможцаў. Вышэйшая ўзнагарода дасталася Галіне Яшчанцы (вёска Карнюткі, Валожынскі раён, Менская вобласьць) за рэкляму парцаляны «Каралі»[11].

30 красавіка 2014 г. пачалі прымаць заяўкі на 5-ы фэстываль «Аднак». Да 12 чэрвеня звыш 200 удзельнікаў падалі больш за 400 працаў. Галоўную ўзнагароду атрымала Тацяна Шварцкопф з кампаніі «Аіда Піянэр» за постэры «Велікодныя біткі» для Ўправы дзяржаўнай аўтаінспэкцыі (УДАІ) МУС Беларусі[12].

20 красавіка 2015 г. 6-ы фэстываль «Аднак» пачаў прыём працаў, які доўжыўся да 8 чэрвеня. Звыш 150 удзельнікаў падалі больш за 370 заявак на ўдзел у конкурсе. 2 ліпеня галоўную ўзнагароду атрымаў кіраўнік грамадзкай арганізацыі «Арт Сядзіба» Павал Белавус за стварэньне вышымайкі (вышыванка + майка)[13].

  1. ^ У Менску стартаваў Першы фэстываль беларускамоўнай рэклямы і прамоцыі «Аднак» // Маркетынг.by, 15 траўня 2010 г. Праверана 24 сакавіка 2016 г.
  2. ^ Засталося зусім няшмат часу да заканчэньня Фэстывалю беларускамоўнай рэклямы і прамоцыі «Аднак» // «Будзьма беларусамі!», 3 ліпеня 2010 г. Праверана 24 сакавіка 2016 г.
  3. ^ «Аднак» // Бел.біз, 20 траўня 2013 г. Праверана 24 сакавіка 2016 г.
  4. ^ Першыя шорт-лісты Фэстывалю беларускамоўнай рэклямы і прамоцыі «Аднак» // «Будзьма беларусамі!», 5 ліпеня 2010 г. Праверана 24 сакавіка 2016 г.
  5. ^ Усе пераможцы Першага фэстывалю беларускамоўнай рэклямы і прамоцыі «Аднак» // Фэстываль «Аднак», 9 ліпеня 2010 г. Праверана 24 сакавіка 2016 г.
  6. ^ Пачаў працу абноўлены сайт Фэстывалю беларускамоўнай рэклямы і камунікацыі «Аднак» // «Будзьма беларусамі!», 11 красавіка 2011 г. Праверана 24 сакавіка 2016 г.
  7. ^ Аляксандар Васілеўскі. Падведзеныя вынікі другога фэстывалю беларускамоўнай рэклямы і камунікацыі «Аднак» // БелаПАН, 24 чэрвеня 2011 г. Праверана 24 сакавіка 2016 г.
  8. ^ Не пасьпелі на «Аднак»? У вас яшчэ ёсьць шанец // Tut.by, 7 чэрвеня 2011 г. Праверана 24 сакавіка 2016 г.
  9. ^ PR-праект «Манэта ад Вітаўта» для ААТ «Белзьнешэканамбанк» // Маркетынг.by, 4 жніўня 2011 г. Праверана 24 сакавіка 2016 г.
  10. ^ Сьпіс пераможцаў Трэцяга фэстывалю беларускамоўнай рэклямы і камунікацыі «Аднак» // Маркетынг.by, 4 жніўня 2011 г. Праверана 24 сакавіка 2016 г.
  11. ^ Ільля Маліноўскі. У Менску ўзнагародзілі пераможцаў фэста «Аднак» // Эўрарадыё, 28 чэрвеня 2011 г. Праверана 24 сакавіка 2016 г.
  12. ^ Жывое відэа: Фэстываль беларускамоўнай рэклямы «Аднак» // Радыё «Свабода», 25 чэрвеня 2014 г. Праверана 24 сакавіка 2016 г.
  13. ^ Гран-пры фэстывалю «Аднак» атрымала «Вышымайка», праект «Арт-сядзібы» // Эўрарадыё, 3 ліпеня 2015 г. Праверана 24 сакавіка 2016 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]