Павал Белавус
Павал Белавус | |
| Род дзейнасьці | грамадзкі актывіст, мэнэджар культурніцкіх праектаў |
|---|---|
| Дата нараджэньня | 22 жніўня 1987 (38 гадоў) |
| Месца нараджэньня | Ліда, Гарадзенская вобласьць, Беларуская ССР, Савецкі Саюз |
| Грамадзянства | Беларусь |
| Месца вучобы | Берасьцейскі дзяржаўны ўнівэрсытэт |
| Занятак | прадпрымальнік, палітычны вязень |
| Месца працы | |
| Сябра ў | Беларуская асацыяцыя журналістаў і Дзедзіч |
| Жонка | жанаты |
| Дзеці | 2 дзяцей |
| Узнагароды | |
Павал Мікалаевіч Белавус[1] (нар. 1987, Ліда, Гарадзенская вобласьць, цяпер Беларусь) — беларускі грамадзкі актывіст, мэнэджар культурніцкіх праектаў і палітычны вязень.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нарадзіўся ў Лідзе. Скончыў Берасьцейскі дзяржаўны ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці «турыстычны мэнэджмэнт»[2]. Пасьля заканчэньня ўнівэрсытэту працаваў па разьмеркаваньні ў турфірме, служыў у войску. Некалькі гадоў працаваў карэспандэнтам «Радыё Рацыя» ў Берасьці, пісаў для музычных сайтаў і выданьняў.
Сузаснавальнік культурніцкай ініцыятывы «Арт Сядзіба», стваральнік крамы symbal.by, якая займалася папулярызацыяй беларускай літаратуры і сувэніраў зь беларускай нацыянальнай сымболікай. Быў арганізатарам і мэнэджэрам шэрагу культурніцкіх праектаў[2]. У 2018 годзе ўзнагароджаны Мэдалём да стагодзьдзя БНР.[3]
15 лістапада 2021 года быў затрыманы пасьля выкліку ў міліцыю. Пасьля гэтага тройчы асуджаны па адміністрацыйных справах (на 15, 13 і 7 сутак), а пасьля ўжо па крымінальнай справе пераведзены ў СІЗА-1[4]. Абвінавачаны паводле ч. 1 арт. 356 (здрада дзяржаве), ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак), ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь), ч. 1 арт.361-1 (кіраўніцтва экстрэмісцкім фармаваньнем). Па вэрсіі абвінавачаньня, Белавус «на працягу дзесяці гадоў вёў актыўную дзейнасьць, скіраваную на зьмену дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам» і «пад выглядам культурна-гістарычнага развіцьця ў розных агульнадаступных сацыяльных сетках і на сайтах ён распаўсюджваў ідэі беларускага нацыяналізму, мэтай якіх зьяўлялася зьмена дзяржаўнай улады ў Беларусі». 11 мая 2023 году Менскі гарадзкі суд прысудзіў Паўлу Белавусу 13 гадоў зьняволеньня[5]. Вырак вынесла судзьдзя Жанна Брысіна[1].
Жанаты, мае двух дзяцей[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Заснавальніка Symbal.bу Паўла Белавуса асудзілі да 13 гадоў калёніі // Праваабарончы цэнтар «Вясна», 11 траўня 2023 г. Праверана 13 траўня 2023 г.
- 1 2 Павал Белавус — Радыё Свабода, 27 чэрвеня 2012 г.
- ↑ Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100 — Радыё Свабода, 23 сакавіка 2019 г.
- 1 2 ПАВЕЛ БЕЛАВУС — Праваабарончы цэнтар «Вясна»
- ↑ Паўла Белавуса асудзілі на 13 гадоў калоніі Новы час