Бабруйскі бровар
Каардынаты: 53°7′23″ пн. ш. 29°10′59″ у. д. / 53.12306° пн. ш. 29.18306° у. д.
Тып | ЗАТ |
---|---|
Заснаваная | 1976 |
Уласьнікі | Heineken |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | Бабруйск, вул. Нахімава, д. 1 (Магілёўская вобласьць, Беларусь) |
Галіна | піваварная |
Прадукцыя | піва, квас |
Матчына кампанія | Група «Аазіс» (г.Сьвяты Ціхан, Лімасольская вобласьць, Кіпр) |
Даччыныя кампаніі | «Рэчыцапіва» (Гомельская вобласьць) |
«Бабруйскі бровар» — беларускі бровар, разьмешчаны ў Бабруйску і заснаваны ў 1976 годзе.
Вытворчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На 2018 год ЗАТ «Бабруйскі бровар» вырабляла 2 гатункі хлебнага квасу «Хатні» ў пляшках абсягам 0,9, 1,4 і 1,9 літра — «Спраўны» і «Цёмны»[1]. Таксама «Бабруйскі бровар» выпускаў 3 ўласныя гатункі піва — «Баброў», «Жыгулёўскае» і «Рэчыцкае» (апошняе на заводзе «Рэчыцапіва»). Па замежнай рэцэптуры выраблялі яшчэ 2 гатункі піва: нідэрляндзкае «Амстэл» і славацкае «Златы Бажант» (бел. Залаты фазан)[2].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бабруйскі піваварны завод быў пабудаваны ў 1976 годзе. У 2001 годзе на яго базе было створана ААТ «Дедново», было прынятае рашэньне пра прыцягненьне замежнага фундатара. У 2003 годзе акцыянэрам стала амэрыканская інвэстыцыйная кампанія «Detroit Investments Group», была праведзеная рэканструкцыя заводу. У 2004 годзе было зарэгістравана СЗАТ «Беларуская піваварная кампанія» (частка акцыяў амэрыканскага боку — больш за 75 %). У 2005 годзе прадпрыемства пераназванае ў СЗАТ «Піваварная кампанія „Сябар“».
- люты 2004 г. — рэгістрацыя СЗАТ «Піваварная кампанія «Сябар». Заснавальнікамі сумеснага прадпрыемства зьяўляюцца кампанія Detroit Belarus Brewing Company LLC (DBB Company), створаная з удзелам амэрыканскай інвэстыцыйнай групы Detroit Investments Ltd. і Міжнароднай фінансавай карпарацыі, і ААТ «Дедново»
- травень 2005 г. — пачатак першага этапу мадэрнізацыі заводу
- кастрычнік 2005 г. — завяршэньне першага этапу, пачатак вытворчасьці і рэалізацыі піва «Баброў»
- травень 2006 г. — дзель піва «Баброў» на беларускім рынку перавысіла 10%, «Баброў» — самы хуткарослы піўны брэнд Беларусі
- кастрычнік 2006 г. — завяршэньне другога этапу рэканструкцыі заводу, пачатак вытворчасьці і рэалізацыі піва «Баброў» у шклянай тары, рэбрэндынг «Баброва»
- лістапад 2006 г. — візыт і азнаямленьне зь дзейнасьцю піваварнага заводу кампаніі «Сябар» у Бабруйску прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі
- ліпень 2007 г. — пачатак вытворчасьці піва пад брэндам «Сябар»
- сьнежань 2007 г. — «Сябар» уваходзіць у склад міжнароднага піваварнага холдынгу Heineken N. V.
У 2007 годзе частка СЗАТ «ПК Сябар» у агульным аб’ёме вытворчасьці піва ў Беларусі склала 15,7 %[3]. Прадпрыемства выпускала 7 гатункаў піва: «Бобров светлое», «Бобров классическое», «Бобров крепкое», «Бобров ICE», «Сябар светлае», «Сябар арыгінальнае» і «Сябар моцнае». На пачатак 2008 году бровар выпускаў 13,7% ад выпуску ўсяго беларускага піва[4].
1 верасьня 2017 г. кіпрская Група «Аазіс» (г. Сьвяты Ціхан, Лімасольская вобласьць), якая мела 5 бровараў у 4 краінах[5] і да 2008 году называлася «Дэтроіцкія ўкладаньні», набыла ЗАТ «Бровары Хайнікен». 1 лютага 2018 году прадпрыемства зьмяніла назву на «Бабруйскі бровар»[6]. Кіраваць броварам сталі праз сумеснае ААТ «Аазіс Груп» у Менску (Цэнтральны раён, вул. Нарачанская, д. 11)[7].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Хатні» квас // ЗАТ «Бабруйскі бровар», 2018 г. Праверана 4 чэрвеня 2018 г.
- ^ Аб кампаніі // ЗАТ «Бабруйскі бровар», 2018 г. Праверана 4 чэрвеня 2018 г.
- ^ Аграпрамысловы партал Беларусі Праверана 30 красавіка 2008 году
- ^ Производство пива в Беларуси в январе-октябре возросло на 0,7% (рас.)
- ^ Група «Аазіс» (анг.) // Група «Аазіс», 2018 г. Праверана 4 чэрвеня 2018 г.
- ^ На піўным рынку зьявіўся новы гулец // ЗАТ «Бабруйскі бровар», 1 верасьня 2017 г. Праверана 4 чэрвеня 2018 г.
- ^ Кантакты (рас.) // ТАА «Аазіс Груп», 2018 г. Праверана 4 чэрвеня 2018 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кантакты // ЗАТ «Бабруйскі бровар», 2018 г. Праверана 4 чэрвеня 2018 г.