Перайсьці да зьместу

Арт Сядзіба

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
«Арт Сядзі́ба»
Дата ўтварэньня 24 сьнежня 2011 (12 гадоў таму)
Тып культурніцкае
Юрыдычны статус грамадзкае аб’яднаньне
Месцазнаходжаньне Менск
Дзейнічае ў рэгіёнах Беларусь
Афіцыйныя мовы беларуская

«Арт Сядзі́ба» — гэта культурніцкая пляцоўка і грамадзкая арганізацыя, якая нарадзілася напрыканцы 2011 году ў Менску, зь ініцыятывы беларускіх творцаў і грамадзкіх дзеячаў, у тым ліку Францішка Вячоркі, Паўла Белавуса ды іншых[1].

«Арт Сядзіба» на «Гарызонце» і ціск уладаў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першая «Арт Сядзіба» распачала працу 24 сьнежня 2011 году ў ГД «Гарызонт». 24 чэрвеня паступіў загад вызваліць памяшканьне, якое займала творчая ўстанова.

Наступнае памяшканьне арганізацыя арандавала па праспэкце Пушкіна, 28а. Аднак 28 верасьня канцэрт Лявона Вольскага не адбыўся — МНС апячатала памяшканьне.

Новая доўгатэрміновая дамова на трэцяе памяшканьне была падпісана 20 лістапада. Арэнда была праплочана на 2 месяцы наперад. Аднак 6 сьнежня атрымана «прапанова скасаваць дамову» з ААТ «РефОйлПродукт» у сувязі з «экстрэмальнай сітуацыяй». Афіцыйнай падставай быў той факт, што памяшканьне спатрэбілася ўласьніку, ААТ «Сукно», «для ўласных патрэбаў»".

Раней «Арт Сядзіба» 8 месяцаў працавала ў памяшканьні заводу «Гарызонт». Там пасьпелі адбыцца дзясяткі сустрэчаў зь вядомымі музыкамі, мовазнаўцамі, гісторыкамі. У ліпені 2012 году беларускамоўная прастора пазбавілася магчымасьці арэндаваць памяшканьне, як мяркуюць яе стваральнікі, у сувязі з тым, што права на выступ у «Арт Сядзібе» мог атрымаць кожны. У верасьні 2012 сытуацыя паўтарылася: «Арт Сядзібу» зноўку пазбавілі памяшканьня[2].

«Арт Сядзіба» ў падпольным фармаце

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Каля году «Арт Сядзіба» была вымушана існаваць паўпадпольна: пляцоўка месьцілася ў звычайнай двухпакаёвай кватэры ў цэнтры Менску[3], непадалёк ад парку Горкага. За гэты час у падпольным памяшканьні правялі каля сотні мерапрыемстваў: ад кватэрнікаў да сэмінараў, моўных лекцыяў і прэс-канфэрэнцыяў.

Вяртаньне ў фармат адкрытай культурнай пляцоўкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З кастрычніка 2013 году «Арт Сядзіба» ўзнавіла сваю дзейнасьць як культурная пляцоўка ў Менску на завулку Інструмэнтальным, 6.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]