Перайсьці да зьместу

Міхаіл Тумеля

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міхаіл Тумеля
2013 г.
Дата нараджэньня 18 лютага 1963 (61 год)
Месца нараджэньня Менск, Беларуская ССР, СССР
Грамадзянства Беларусь
Месца вучобы
Занятак Рэжысэр
Месца працы
Гады дзейнасьці З 1989-га
Узнагароды Галоўныя ўзнагароды «Залатая Рыбка» (Масква, 1998) і «Арлянё» (1999), «Залаты Віцязь» (Масква, 2000)
IMDb ID nm2201842
Сайт tumelya.livejournal.com

Міхаіл Браніслававіч Тумеля (1963, Менск, цяпер Беларусь) — беларускі рэжысэр, аніматар. У працах дасьціпна асучасьнівае беларускую гісторыю і фальклёр. Выкарыстоўвае ўнікальную беларускую тэхніку выцінанкі.

У дзяцінстве маляваў мультгерояў, малюнкі якіх выразаў з часопіса «Савецкі экран». У 1978 годзе, у 15-гадовым узросьце, пачаў практыкаваньні ў цэху мультыплікацыі студыі «Беларусьфільм». У 1980 г. паступіў на архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытуту. Пасьля сканчэньня інстытуту атрымаў разьмеркаваньне на кінастудыю «Беларусьфільм», дзе працаваў расфарбоўнікам і фазоўнікам. У 1986 г. паступіў на Найвышэйшыя рэжысэрскія курсы(ru) ў Маскву[1].

У 1989—1999 — рэжысэр менскай студыі «АФ-Цэнтр», адначасова ў 1998—2000 працаваў па кантракце на анімацыйных студыях у Маскве, Портлэндзе (ЗША) і Сэуле (Паўднёвая Карэя), у 1992—1993 вёў заняткі па асновах анімацыі на курсах пры к/с «Троицкий мост» (С.-Пецярбург).

Быў сувядоўцам праграмы «Мультыклюб» на беларускім тэлебачаньні ў 1994—2005. Зьняў шэраг рэклямных ролікаў і ТБ-заставак. Супрацоўнічае са студыямі «Пилот», «Панорама». Чалец АСІФА. Здымаўся ў дакумэнтальных сэрыялах «Мир анимации или анимации мира» (2001), «Фабрика чудес» (сэрыя «Режиссёр-мультипликатор», 2005), «Невесомая жизнь» (2006).

Міхаіл Тумеля. Інтэрвію каналу Белсат. 24 верасьня 2013 году.
  • 1988: «Марафон»(ru) (рэжысэр), «Рыса»(ru) (рэжысэр)
  • 2000: «Мячык» (рэжысэр)
  • 2006: «Непахісны Чэн» (рэжысэр)
  • 2007: «Аповесьць мінулых гадоў»
  • 2008: «Беларускія прымаўкі»
  • 2010: «Выцінанка-выразанка»
  • 2011: «Беларускія прымаўкі»
  • 2012: «Як служыў жа я ў пана» (рэжысэр)
  • «Выцінанкі-выразанкі» — прыз за лепшую рэжысуру на Адкрытым расейскім фэстывалі анімацыйнага кіно, Суздаль 2011[2]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]