Банк БелВЭБ
Выгляд
(Перанакіравана з «Белзьнешэканамбанк»)
| Банк БелВЭБ | |
| Тып | Закрытае акцыянэрнае таварыства |
|---|---|
| Заснаваная | 12 сьнежня 1991 (34 гады таму) |
| Краіна | |
| Разьмяшчэньне | Менск, вул. Мясьнікова, д. 32 |
| Ключавыя фігуры | Павал Калавур |
| Галіна | банкаўская справа[d] і фінансавыя паслугі[d] |
| Прадукцыя | банкаўскія паслугі |
| Абарачэньне | ▲ 315 млрд рублёў (2009 год; 112,4 млн $) |
| Апэрацыйны прыбытак | ▲61,4 млрд рублёў (2009 год; 21,9 млн $) |
| Чысты прыбытак | |
| Лік супрацоўнікаў | |
| Матчына кампанія | Зьнешэканомбанк (Масква, Расея) |
| Даччыныя кампаніі | «Белзьнешстрах», «Белзьнешэканомлізінг», «Белінтэртранс», «Зьнешэканомбуд» |
| Аўдытар | «Эрнст энд Янг» |
Банк БелВЭБ (раней — Белзьнешэканомбанк) — даччыны банк расейскага ўрадавага «Зьнешэканомбанка» ў Беларусі. Заснаваны ўрадам Беларусі ў 1991 годзе. Мае 24 філіялы, зь якіх 6 у сталіцы, 5 у абласных цэнтрах, 13 у іншых гарадах, а таксама 3 цэнтры банкаўскіх паслугаў. Сярод уласных даччыных прадпрыемстваў мае:
- «Белзьнешстрах»,
- «Белзьнешэканомлізінг»,
- «Белінтэртранс»,
- «Зьнешэканомбуд»,
- «Інтэрэкан-Н»,
- «Міжнародны энэргетычны цэнтар»,
- «Аграфірма „Орда“»,
- «Сівельга»,
- «Сьвет фітнэса».
Статутны фонд на 12 студзеня 2010 году складаў 605 млрд рублёў. З 1994 году абслугоўвае аплатныя карткі MasterCard, з 1995-га — і карткі Visa[3].
Міжнародныя санкцыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Банк знаходзіцца ў сьпісе спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША[4], а з красавіка 2023 года — пад санкцыямі Канады[5].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://www.belveb.by/upload/iblock/4ce/4ce108af20f282796d22346b05572da3.pdf
- ↑ https://www.belveb.by/upload/iblock/42e/42e399b88f9bab90718b3e9eafec88b3.pdf
- ↑ Агульныя зьвесткі (анг.). ААТ «Белзьнешэканомбанк». Праверана 17 лютага 2011 г.
- ↑ OFAC Sanctions List Search
- ↑ Канада ввела санкции против Нацбанка Беларуси и ряда крупнейших банков
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйная бачына (рас.)