Алепа
| Алепа | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Першыя згадкі | 2500 да н. э. | ||||
| Дата заснаваньня | V тысячагодзьдзе да н. э. | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча |
| ||||
| Вышыня НУМ | 379 м | ||||
| Часавы пас | UTC+2, усходнеэўрапейскі час і UTC+03:00 | ||||
| Каардынаты | 36°12′00″ пн. ш. 37°09′36″ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | |||||
| Афіцыйная мова | арабская мова | ||||
| Этнахаронімы | Alépine[3], Alépin[3] і aleppini | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 021 | ||||
| Сайт | alp-city.sy | ||||
| Алепа на мапе Сырыі Алепа | |||||
Але́па (па-арабску: ﺣَﻠَﺐ), Хале́б — места ў Сырыі, сталіца аднайменнай найбольшай мугафазы Сырыі. Насельніцтва — 2 098 000 чалавек (2021).
Алепа ўпершыню згаданы на клінапісных таблічках у III тысячагодзьдзі да н. э. як амарэйскае места Ямгад. Доўгі чам ён быў найбуйнейшым у Сырыі і трэцім у Асманскай імпэрыі пасьля Канстантынопалю і Каіру. Ягонай папулярнасьці спрыяла разьмяшчэньне на Вялікім шаўковым шляху. Пасьля адкрыцьця Суэцкага каналу ў 1869 року ўплыў Алепа пачынае зьмяншацца.
З падзеньнем Асманскай імпэрыі па I сусьветнай вайне частка прылеглых тэрыторыяў разам з Багдадзкай чыгункай адышлі ад Алепа да сучаснай Турэччыны. У 1940-х роках Алепа страціла яшчэ й выхад да мора праз Антак’ю й Іскендэрун. Урэшце Дамаск абышоў Алепа ў колькасьці насельніцтва.
Дзякуючы захаванай старажытнай архітэктуры Алепа ў 2006 року быў абвешчаны сталіцай ісламскай культуры. У часе бітвы Грамадзянскай вайны мноства будынкаў у месьце былі зьнішчаныя.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |