5 лістапада
Выгляд
← лістапад → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | ||||
4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 |
25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | |
2024 год Усе дні |
5 лістапа́да — 310-ы дзень году (309-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 57 дзён.
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1484 — папа рымскі Інакенцыюс VIII выдаў булу супраць ведзьмаў, якая паклала пачатак спальваньням на вогнішчах па ўсёй Эўропе
- 1605 — Парахавая змова ў Ангельшчыне
- 1794 — Паўстаньне Т. Касьцюшкі: войскі Расейскае імпэрыі ўзялі штурмам Варшаву і канчаткова здушылі выступленьне
- 1916 — утварэньне Каралеўства Польскага пад кантролем Цэнтральных дзяржаваў
- 1922 — адбыліся выбары ў Сойм міжваеннай Польскай Рэспублікі, у які ад Блёку нацыянальных меншасьцяў трапіла 11 беларусаў
- 1935 — выпушчаная настольная гульня «Манаполія»
- 1939 — у Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры опэры і балету Беларусі адбылася прэм’ера першага беларускага нацыянальнага балету «Салавей» па аднайменным творы З. Бядулі
- 1957 — адкрыцьцё ў Менску Дзяржаўнага мастацкага музэю Беларусі
- 1958 — выпуск першага аўтамабіля Беларускага аўтамабільнага заводу ў Жодзіне
- 1963 — заснаваны Інстытут фізыкі цьвёрдага цела і паўправаднікоў
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1827 — Гелена Скірмунт, мастачка
- 1893 — Кастусь Езавітаў, беларускі палітычны, грамадзкі і ваенны дзяяч, пэдагог, публіцыст і перакладнік
- 1907 — Міхал Вітушка, кіраўнік антысавецкай паваеннай партызанкі ў Беларусі
- 1952 — Кірыл Клімовіч, каталіцкі дзяяч
- 1959 — Браян Адамз, канадзкі рок-музыка
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1370 — Казімер III Вялікі, кароль польскі
- 1879 — Джэймз Кларк Максўэл, брытанскі фізык, аўтар клясычнай электрамагнітнай тэорыі
- 1916 — Алаіза Пашкевіч, беларуская паэтка
- 1954 — Міхась Клімковіч, беларускі пісьменьнік, аўтар гімну Беларускай ССР
- 1997 — Сьвятаслаў Коўш, беларускі рэлігійна-грамадзкі дзяяч, сьвятар і пісьменьнік
- 2005 — Джон Фаўлз, ангельскі раманіст і эсэіст
- 2015 — Чэслаў Кішчак, польскі вайсковец і палітык
Сьвяты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікабрытанія — Дзень Гая Фокса