2 траўня
Выгляд
← травень → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 | ||
2024 год Усе дні |
2 тра́ўня — 123-і дзень году (122-і ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 244 дні.
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1312 — Папа Рымскі Клімэнт V перадаў ордэну гасьпітальераў маёмасьць тампліераў
- 1447 — у Вільні вялікі князь Казімер выдаў прывілей, які замацаваў шырокія правы баяраў
- 1625 — кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў Беламу (Смаленшчына) Магдэбурскае права і герб
- 1752 — вялізны пажар у Віцебску
- 1792 — кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Кармялаву Магдэбурскае права і герб
- 1808 — паўстаньне ў Мадрыдзе (Гішпанія) супраць войска Напалеона
- 1879 — Створаная ў Мадрыдзе (Гішпанія) Гішпанская Сацыялістычная Працоўная Партыя
- 1920 — у Менску выйшаў першы нумар часопіса «Рунь»
- 1945 — Другая Сусьветная вайна: савецкія войскі цалкам авалодалі сталіцаю Нямеччыны Бэрлінам
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1551 — Ўільям Кэмдэн, ангельскі гісторык
- 1641 — Станіслаў Карвацкі, езуіт, дзейнічаў у Вільні й Варміі, прафэсар езуіцкіх калегіюмаў у Рэшлю, Тыльжы й Пултуску, місіянэр у Стшэгоцінах і Мышыньцы, а таксама Нестэпове ля мяжы з Прусіяй
- 1772 — Наваліс, нямецкі пісьменьнік, адзін з найбуйнешых прадстаўнікоў нямецкага рамантызму
- 1835 — Людвік Станіслаў Фадзей Акінчыц, лекар, паўстанец 1863 року
- 1888 — Іван Віткоўскі, беларускі гісторык
- 1892 — Манфрэд фон Рыхтгофэн, нямецкі лётчык, найлепшы ас Першай сусьветнай вайны, які зьбіў 80 самалётаў
- 1921 — Сат’яджыт Рэй, індыйскі кінарэжысэр
- 1936 — Норма Алеандра, аргентынская акторка
- 1939 — Леанід Канеўскі, украінскі, расейскі і ізраільскі актор
- 1959 — Соэ Вальдэс, кубінская пісьменьніца
- 1985 — Лілі Ален ангельская поп-сьпявачка
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1519 — Леанарда да Вінчы, італьянскі мастак, архітэктар, мысьліцель-гуманіст, інжынэр-вынаходнік
- 1985 — Зыгмунт Бачковіч, польскі юрыст і дыплямат, дзяржаўны дзеяч Польскай Рэспублікі, Сэнатар Польскай Рэспублікі ў 1935—1939 гадох
- 2009 — Фёдар Шмакаў, беларускі актор, рэжысэр
- 2011 — Усама бін Ладэн, заснавальнік ісламскай тэрарыстычнай арганізацыі «Аль-Каіда»
Сьвяты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сьвята нацыянальнага сьцяга ў Польшчы
2 траўня — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў