Перайсьці да зьместу

Норма Алеандра

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Норма Алеандра
па-гішпанску: Norma Aleandro
Дата нараджэньня 2 траўня 1936
Месца нараджэньня Буэнас-Айрэс, Аргентына
Грамадзянства Аргентына
Занятак акторка
Гады дзейнасьці з 1952
Бацька Pedro Aleandro[d]
Маці María Luisa Robledo[d]
Дзеці Oscar Ferrigno Jr.[d]
Узнагароды прэмія Канскага МКФ, Срэбраная ракавіна Сан-Сэбастыянскага МКФ, Давід ды Данатэлё
IMDb ID nm0001903

Но́рма Алеа́ндра-Рабле́да (па-гішпанску: Norma Aleandro; 2 траўня 1936, Буэнас-Айрэс, Аргентына) — аргентынская акторка, рэжысэрка кіно й тэатру, сцэнарыстка.

Норма паходзіць зь сям’і актораў тэатру й кіно. Пачала выступаць на сцэне разам з бацькамі ва ўзросьце 9 гадоў. Гуляла ў п’есах Эўрыпіда, Мальера, Лёпэ дэ Вэгі, Мігеля Сэрвантэса, Тырса дэ Маліна, Юджына О’Ніла, Брэхта, Артура Мілера, Тэнэсі Ўільямза, Жана Ануя, Марыё Варгаса Льёса. Выступала на радыё. У кіно дэбютавала ў 1952 годзе, згулялася больш чым у 50 фільмах. Актыўна працавала й працуе на тэлебачаньні. У 19761981 гады жыла ва Ўругваі й Гішпаніі, здымалася ў фільмах гішпанскіх кінарэжысэраў, пазьней працавала ў Галіўудзе.

Выступае таксама як паэт, драматург і сцэнарыст. Сястра — аторка Марыя Ванэр, сын — актор Оскар Фэрыньнё.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Норма Алеандрасховішча мультымэдыйных матэрыялаў