Кармялаў
Кармялаў | |||||
лет. Karmėlava | |||||
Месца старога касьцёла | |||||
| |||||
Магдэбурскае права: | 2 траўня 1792 | ||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Ковенскі | ||||
Раён: | Ковенскі | ||||
Вышыня: | 64 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 2886 чал. (2001) | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Паштовы індэкс: | 54085 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°58′20″ пн. ш. 24°4′0″ у. д. / 54.97222° пн. ш. 24.06667° у. д.Каардынаты: 54°58′20″ пн. ш. 24°4′0″ у. д. / 54.97222° пн. ш. 24.06667° у. д. | ||||
Кармялаў | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Кармя́лаў (па-летувіску: Karmėlava) — мястэчка ў Ковенскім раёне Летувы, на рацэ Вяльлі. Адміністрацыйны цэнтар Кармялаўскага староства. Насельніцтва на 2001 год — 2886 чал. Знаходзіцца за 14 км на паўночны ўсход ад Коўны. Згодна з сучаснай афіцыйнай летувіскай клясыфікацыяй мястэчка належыць да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштота.
У Кармялаве разьмяшчаецца аэрапорт «Коўна».
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першыя пісьмовыя згадкі пра Кармялаў (Kremilow) зьяўляюцца з канца XIV стагодзьдзя ў апісаньні шляхоў крыжацкіх наездаў[1].
У 1529 годзе вялікі князь Жыгімонт I Стары фундаваў у Кармялаве касьцёл (перабудаваны ў 1763 годзе віцебскім кашталянам Ш. Сіруцем). На Радзівілаўскай мапе (1613) значыцца як мястэчка. У 1663 годзе згадваецца парафіяльная школа.
Быў цэнтрам нягродавага староства ў складзе Ковенскага павету, якое трымалі Агінскія, потым Сіруці; на сойме 1773—1775 гадоў староства перадалі ковенскаму скарбніку Юзафу Кончу.
2 траўня 1792 году кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Кармялаву Магдэбурскае права і герб. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі.
З 1918 году — у складзе Летувы.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Касьцёл Сьвятой Ганны (1945)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кармялаў // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 259
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак А — Я. — 690 с. — ISBN 978-985-11-0487-7
- Kormiałów // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno. — Warszawa, 1883. S. 403—404
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кармялаў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў