28 лістапада
Выгляд
← лістапад → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | ||||
4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 |
25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | |
2024 год Усе дні |
28 лістапа́да — 333-і дзень году (332-і ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 34 дні.
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1520 — каманда Фэрнана Магелана стала першай у Эўропе, якая з Атлянтыкі патрапіла ў Ціхі акіян
- 1798 — расейскі імпэратар Павал I абраны гросмайстрам Мальтыйскага ордэну
- 1923 — у Беларусі было заснаванае літаратурнае аб’яднаньне «Маладняк»
- 1943 — Другая сусьветная вайна: пачатак Тэгеранскай канфэрэнцыі паміж кіраўнікамі Вялікабрытаніі, ЗША і СССР
- 1975 — Усходні Тымор абвяшчае незалежнасьць ад Партугаліі
- 1989 — Аксамітная рэвалюцыя: пасьля масавых пратэстаў Камуністычная партыя Чэхаславакіі абвясьціла аб увядзеньні манапольнага кантролю над краінай
- 1991 — Паўднёвая Асэтыя абвяшчае незалежнасьць ад Грузіі
- 1994 — у Нарвэгіі адбыўся рэфэрэндум, згодна вынікаў якога большасьць насельніцтва адмовілася ад далучэньня да Эўрапейскага Зьвязу
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1489 — Маргарыта Цюдор, каралева Шатляндыі
- 1757 — Ўільям Блэйк, ангельскі паэт, пісьменьнік, мастак, друкар, гравёр і містык
- 1820 — Фрыдрых Энгельс, нямецкі філёзаф і эканаміст
- 1880 — Аляксандар Блок, расейскі паэт-сымбаліст
- 1881 — Аляксандар Розін, беларускі геоляг, чалец-карэспандэнт Акадэміі навук Беларусі
- 1907 — Альбэрта Маравія, італьянскі пісьменьнік, журналіст і літаратурны крытык
- 1907 — Андрэй Павук, беларускі мастак
- 1931 — Генадзь Кляўко, беларускі паэт, перакладчык
- 1944 — Рыгор Сарока, беларускі дырыгент
- 1957 — Гаспар Льлямансарэс, гішпанскі палітык
- 1958 — Уладзімер Карват, беларускі вайсковы лётчык
- 1975 — Віктар Аляксандравіч Лукашэнка, сын і памагаты прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, сябра Савету Бясьпекі Беларусі
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1058 — Казімер I Аднавіцель, польскі княжа
- 1694 — Мацуа Басё, японскі паэт
- 1859 — Ўошынгтан Ірвінг, амэрыканскі пісьменьнік пачатку XIX стагодзьдзя
- 1907 — Станіслаў Высьпянскі, польскі паэт, драматург, жывапісец
- 1935 — Міхал Мілеўскі, польскі генэрал
- 1937 — Леў Цьвяткоў, беларускі мовазнавец, літаратуразнавец, пэдагог, журналіст
- 1954 — Энрыка Фэрмі, выбітны італьянскі фізык, адзін з заснавальнікаў квантавае фізыкі
- 2006 — Любоў Палішчук, савецкая й расейская акторка тэатру й кіно
Сьвяты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гэты дзень у Беларусі традыцыйна называюць Піліпаўкай. У праваслаўных пачынаецца апошні ў годзе пост — Піліпаўскі або Калядны, які мусіць працягвацца да Калядаў. Казалі, што гэтай парой ваўкі зьбіраюцца ў зграі. Доўгімі піліпаўскімі вечарамі беларускія сяляне рабілі сваю работу па хатах: мужчыны займаліся рамёствамі, а жанчыны пралі кудзелю.