27 траўня
Выгляд
← травень → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 | ||
2024 год Усе дні |
27 тра́ўня — 148-ы дзень году (147-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 219 дзён.
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1606 — у Маскве выбухнула паўстаньне супраць Дзьмітрыя Самазванца I і Марыны Мнішак
- 1625 — кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў Старадубу (Севершчына) Магдэбурскае права і герб
- 1634 — у вёсцы Палянава пачаліся перамовы між прадстаўнікамі Рэчы Паспалітай і Расеі аб заканчэньні вайны 1632—1634 гадоў.
- 1703 — закладзеная Петрапаўлаўская крэпасьць. Гэтая падзея лічыцца днём нараджэньня Санкт-Пецярбургу
- 1793 — у Горадні адбыўся апошні, г. зв. «нямы сойм» Рэчы Паспалітае, які зацьвердзіў другі падзел дзяржавы
- 1919 — Рада Беларускай Народнай Рэспублікі на чале з Антонам Луцкевічам пераехала зь Вільні ў Горадню, дзе заставалася да верасьня 1919 году
- 1909 — заснаваны Індыйскі навуковы інстытут
- 1937 — у Сан-Францыска (ЗША) адкрыўся мост «Залатыя Вароты»
- 1941 — II Сусьветная вайна: згуба лінкара «Бісмарк» паклала канец наступальнае актыўнасьці надводнага флёту Трэцяга Райху
- 1969 — Андрэй Макарэвіч стварыў рок-гурт "Машина времени"
- 1991 — у Менску ўтварылася Міжнародная асацыяцыя беларусістаў
- 1994 — Аляксандр Салжаніцын разам зь сям’ёй вярнуўся з ЗША ў Расею
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1846 — Караль Недзялкоўскі, рымска-каталіцкі дзеяч, луцкі біскуп
- 1871 — Ісак Сербаў, беларускі этнограф, фальклярыст, археоляг
- 1878 — Антоні Асяндоўскі, польскі пісьменьнік, журналіст, падарожнік, хімік, географ
- 1895 — Ігнат Дварчанін, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, скарыназнаўца
- 1896 — Міхась Філіповіч, беларускі жывапісец, графік, этнограф, пэдагог
- 1900 — Уладзімер Жылка, беларускі паэт
- 1931 — Васіль Жураўлёў, беларускі літаратуразнаўца.
- 1932 — Анатоль Сабалеўскі, беларускі тэатразнаўца і пэдагог.
- 1937 — Міхась Біч, беларускі гісторык
- 1939 — Анатоль Арсеньевіч Міхайлаў, беларускі філёзаф, акадэмік НАН Беларусі, заснавальнік і прэзыдэнт ЭГУ
- 1941 — Лёйпа Араўха, кубінская балерына, пэдагог, балетмайстар
- 1943 — Валеры Панамароў, беларускі рэжысэр, сцэнарыст і прадусар тэатру і кіно
- 1951 — Ана Бэлен, гішпанская сьпявачка й акторка
- 1957 — Алег Латышонак, беларускі і польскі гісторык, доктар гістарычных навук, старшыня Беларускага гістарычнага таварыства ў Польшчы
- 1971 — Сяргей «Скрыпа» Скрыпнічэнка, лідэр гурта žygimont VAZA
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 735 — Бэда Вялебны, нартумбрыйскі багаслоў і гісторык
- 1564 — Жан Кальвін, францускі рэфарматар каталіцкае царквы
- 1840 — Нікола Паганіні, італьянскі скрыпач-віртуоз і кампазытар
- 1871 — Кастусь Далеўскі, камандзір паўстаньня Кастуся Каліноўскага, сябра парыскіх камунараў, расстраляны вэрсальцамі
- 1964 — Джавахарлал Нэру, індыйскі палітык
Сьвяты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]27 траўня — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў