Караль Недзялкоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
біскуп Антоні Караль Недзялкоўскі

Антоні Караль Недзялкоўскі (па-польску: Karol Antoni Niedziałkowski; 27 траўня 1846, Мінкаўцы, Дубенскі павет6/7 чэрвеня 1911, Жытомір) — рымска-каталіцкі дзеяч, луцкі біскуп (19011911).

З шляхецкага роду Недзялкоўскіх гербу Равіч, сын Францішка й Марыі зь Дзянчынскіх. Навучаўся ў павятовай шляхецкай школе ў Луцку, потым у Камянец-Падольскай гімназіі. У верасьні 1862 паступіў у духоўную сэмінарыю ў Камянцы-Падольскім, адкуль у 1863 яго пераслалі навучацца ў Духоўную акадэмію ў Санкт-Пецярбургу, якую скончыў 20 чэрвеня 1867 са ступеньню майстра тэалёгіі.

Высьвечаны на сьвятара праз малады век атрымаў толькі 23 жніўня 1869. У 18691871 катэдральны вікарый у Жытоміры, у 1872 сакратар біскупскае кансысторыі ў Жытоміры. У 18671897 прафэсар касьцёльных сьпеваў і літургікі, кананічнага й дзяржаўнага права, касьцёльнае гісторыі ў Духоўнай сэмінарыі ў Жытоміры. У 1884 стаў канонікам катэдральнае капітулы ў Жытоміры й Луцку, у 1890 рэктарам Духоўнае сэмінарыі ў Жытоміры. У 18971901 рэктар Духоўнае Акадэміі ў Санкт-Пецярбургу, у 1900 атрымаў дактарат honoris causa гэтае акадэміі.

У 21 ліпеня 1897 прызначаны тытулярным біскупам Самаскім і дапаможным біскупам Магілёўскае архідыяцэзіі, кансакраваны 5 сьнежня 1897. У 18991901 капітульны вікарый Магілёўскае архідыяцэзіі, адміністратар Менскае дыяцэзіі. 15 красавіка 1901 прызначаны луцкім і жытомірскім біскупам. У дыяцэзіі заснаваў дыяцэзіяльны музэй і школу арганістаў. Адмовіўся ад прапанаванае пасады магілёўскага арцыбіскупа. У сваю чаргу царскі ўрад не прыняў ягонае адмовы ад кіраваньня Луцкай дыяцэзіяй.

Пахаваны ў Жытоміры.

Найважнейшыя публікацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Asceci w rzeczywistości i wyobraźni współczesnych literatów i artystów. (1890)
  • O chrześcijańską zasadę. (T.1 Nagość w sztuce, T.2 Moralność i przyzwoitość w sztuce; 1895)
  • Wolność myśli i wolność czytania.
  • Nie tędy droga szanowne panie. (1897)
  • Miraże mądrości. Petersburg (1897)
  • Wrażenia z pielgrzymki do Ziemi Świętej. (Petersburg 1898 Nakł. Księg. K. Grendyszyńskiego 4° ss. [4], 513, [1], tabl. 1)
  • Czemu dziś w poezji nie mamy słowików. (1901)
  • Studja estetyczne. (1901)
  • Snopek kąkolu. (1904)

Эсэ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Nieco o dyable
Папярэднік
Баляслаў Геранім Клапатоўскі
Луцкія біскупы
1901-1911
Наступнік
Ігнацы Дубоўскі
Папярэднік
Анджэлё Марыя Мэравільля Мантэгаца
Самаскія біскупы
1897-1901
Наступнік
Томас Джэймс Конаці

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Piotr Nitecki, «Biskupi Kościoła w Polsce w latach 965—1999», ISBN 8321113117, Warszawa 2000.
  • Krzysztof Rafał Prokop, «Sylwetki biskupów łuckich» ISBN 8391191877, Biały Dunajec — Ostróg 2001.
  • Ks. Witold Józef Kowalów, «Bp Karol Antoni Niedziałkowski (1901—1911)», [w:] «Wołanie z Wołynia» 5 (1998) nr 4, s. 33.