Перайсьці да зьместу

Джавагарлал Нэру

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Джавахарлал Нэру»)
Джавагарлал Нэру
гіндзі: जवाहरलाल नेहरू[1]
Нэру ў 1920 годзе
Нэру ў 1920 годзе
Сьцяг Індыі 1-ы прэм’ер-міністар Індыі
15 жніўня 1947 — 27 траўня 1964
Папярэднік: Гурзарылал Нанда
Наступнік: Лал Багадур Шастры
Сьцяг Індыі 1-ы міністар унутраных справаў Індыі
15 жніўня 1947 — 27 траўня 1964
Папярэднік: Гурзарылал Нанда
Наступнік: Лал Багадур Шастры
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 14 лістапада 1889,
Алагабад, Брытанская Індыя
Памёр: 27 траўня 1964,
Нью-Дэлі, Індыя
Партыя: Індыйскі нацыянальны кангрэс
Сужэнец: Камала Нэру
Дзеці: Індыра Гандзі
Бацька: Матылал Нэру
Маці: Сваруп Рані Нэру[d][4]
Адукацыя:
Узнагароды:

Джавагарла́л Нэ́ру (гіндзі: जवाहरलाल नेहरू, па-ангельску: Jawaharlal Nehru, 14 лістапада 1889, Алагабад, Брытанская Індыя — 27 траўня 1964, Нью-Дэлі, Індыя) — індыйскі палітык, першы прэм’ер-міністар Індыі, адзін зь лідэраў нацыянальна-вызваленчай барацьбы за незалежнасьць Індыі. Прадстаўляў партыю Індыйскі нацыянальны кангрэс.

Сын Матылала Нэру, вядомага юрыста й нацыяналістычна кіраванага дзяржаўнага дзеяча, і Сваруп Рані. Нэру атрымаў выдатную адукацыю ў Вялікабрытаніі ў школе Гароў, юрыдычны факультэт Кембрыдзкага ўнівэрсытэту й вярнуўся ў Індыю перад Першай сусьветнай вайной. Ён працаваў адвакатам у вярхоўны судзе Алагабада, але хутка захапіўся нацыянальнай палітыкай і прыняў удзел у барацьбе індыйскага народу за незалежнасьць. Пасьля знаёмства з Магатмам Гандзі Нэру спалучыў ідэалёгію сат’яграгі з эўрапейскімі левымі поглядамі й стаў адным з кіраўнікоў левага крыла ІНК.

Нэру й кангрэс панавалі ў індыйскай палітыцы ў 1930-я гады, калі краіна рухалася да незалежнасьці. Ягоная ідэя сьвецкай нацыянальнай дзяржавы, здавалася б, мела падтрымку, калі кангрэс атрымаў перамогу ў выбарах у некаторых правінцыях у 1937 годзе, аднак, з іншага боку, сэпаратысцкая мусульманская ліга пашырала свой уплыў. Гэтыя дасягненьні хутка былі сур’ёзна страчаныя ў выніку руху «Пакіньце Індыю» ў 1942 годзе, калі брытанцы эфэктыўна разграмілі кангрэс як палітычную арганізацыю. Нэру, які неахвотна прыслухоўваўся да закліку Гандзі да неадкладнага атрыманьня незалежнасьці, бо хацеў падтрымаць намаганьні хаўрусных войскаў падчас Другой сусьветнай вайны, выйшаў з турмы і зьмяніў палітычны ландшафт Індыйскага субкантынэнту. Мусульманская ліга, ачоленая ягоным старым калегам па кангрэсе, а цяпер апанэнтам Мугамадам Алі Джынам, дамінівала ў мусульманскай палітыцы ў Індыі. Перамовы паміж кангрэсам і мусульманскай лігай аб падзеле ўлады праваліліся, ўто прывяло да крывазьліцьця пры падзеле Індыі ў 1947 годзе.

15 жніўня 1947 году была абвешчана незалежнасьць Індыі. У 1950 годзе ў Індыі была прынята канстытуцыя, пасьля чаго ён распачаў амбітную праграму эканамічных, сацыяльных і палітычных рэформаў. Галоўным чынам ён кіраваў пераходам Індыі з калёніі ў рэспубліку, адначасова выхоўваючы культуру шматпартыйнай сыстэмы. На пасадзе прэм’ер-міністра Нэру трымаў курс на замірэньне ўсіх народаў і канфэсіяў Індыі, а таксама праводзіў некаторыя сацыялістычныя пераўтварэньні ў інтарэсах бедных і наладжваў добрыя адносіны з СССР. У зьнешняй палітыцы ён займаў вядучую ролю ў Руху недалучэньня, прадказваючы Індыі ролю рэгіянальнага гегемона ў Паўднёвай Азіі.

Памёр 27 траўня 1964 году. Ягоная дачка Індыра Гандзі таксама была буйным палітыкам і доўгатэрміновым прэм’ерам Індыі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]