Перайсьці да зьместу

Індыйскі навуковы інстытут

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Індыйскі навуковы інстытут
кан. ಭಾರತೀಯ ವಿಜ್ಞಾನ ಸಂಸ್ಥೆ
Першы будынак ІНІ (2022 год)
Першы будынак ІНІ (2022 год)
Заснаваны 27 траўня 1909 (115 гадоў таму)
Тып дзяржаўны
Дырэктар Гавіндан Рангараджан
Факультэтаў 6 (2022 год)
Колькасьць пэрсаналу 537 (2022 год)
Колькасьць студэнтаў 476 (2022 год)
Колькасьць магістрантаў 1317 (2022 год)
Колькасьць асьпірантаў 2902 (2022 год)[1]
Месцазнаходжаньне
Геаграфічныя каардынаты 13°1′14″ пн. ш. 77°33′56″ у. д. / 13.02056° пн. ш. 77.56556° у. д. / 13.02056; 77.56556Каардынаты: 13°1′14″ пн. ш. 77°33′56″ у. д. / 13.02056° пн. ш. 77.56556° у. д. / 13.02056; 77.56556
Горад Бангалор
Штат Карнатака
Краіна Індыя
Кампус гарадзкі (140 га)
Знаходзіцца ў складзе Міністэрства адукацыі Індыі
Вэб-сайт iisc.ac.in
Індыйскі навуковы інстытут на мапе Індыі
Індыйскі навуковы інстытут
Індыйскі навуковы інстытут
Індыйскі навуковы інстытут

Індыйскі навуковы інстытутвышэйшая навучальная ўстанова Індыі, заснаваная ў траўні 1909 году ў Бангалоры (цяпер штат Карнатака).

На 2022 год звыш 60 % з 4695 студэнтаў складалі дактаранты, а 28 % — магістранты[1].

На 2022 год Індыйскі навуковы інстытут налічваў 6 факультэтаў: 1) біялягічных навук, 2) хімічных навук, 3) электратэхнікі, электронікі і інфарматыкі, 4) міжгаліновых навук, 5) машыназнаўства, 6) фізыка-матэматычных навук. Асобна дзейнічалі асяродкі пры кіраўніку ІНІ і самастойныя таварыствы.

Асобна пры кіраўніку ІНІ працавалі:

Самастойна дзейнічалі:

  • Таварыства перадавых энергатэхналёгіяў біярэшткаў;
  • Тэхнапарк штучнага інтэлекту і робататэхнікі;
  • Асяродак дасьледаваньняў мозгу;
  • 2 фундацыі — 1) Фундацыя навукі, інавацыяў і разьвіцьця, 2) Фундацыя мэдычнай школы;
  • Аб'яднаньне выпускнікоў;
  • Плян заахвочваньня маладых навукоўцаў;
  • Рада навукі і тэхналёгіяў штата Карнатака[2].

27 траўня 1909 году ў Бангалоры заснавалі Індыйскі навуковы інстытут паводле статутнага распараджэньня ўраду Брытанскай Індыі, які вылучыў на яго дзейнасьць па 87 500 рупіяў штогод. На яго ўтварэньне Княства Майсур ахвяравала 371 акр зямлі і 500 000 рупіяў, а таксама па 50 000 рупіяў штогод на ўтрыманьне. Да 1904 году прамысловец Джамшэджы Тата ахвяраваў на праект ВНУ, які распрацаваў камітэт пад кіраўніцтвам пэдагога Бурджорджы Падшаха, і яшчэ 125 000 рупіяў на штогадовае ўтрыманьне. Спачатку дзейнічала 2 факультэты з катэдрамі агульнай і дастасоўнай хіміі ды электратэхнікі. У 1911 годзе першая група студэнтаў пачала навучаньне[3].

У 1933—1937 гадох кіраўніком ІНІ быў Чандрасэкара Раман, які ў 1930 годзе атрымаў Нобэлеўскую прэмію ў галіне фізыкі.

За 1995—2021 гады выкладнікі ІНІ атрымалі 1133 патэнтаў. За 2021 год яны выдалі 2928 навуковых артыкулаў[1]. На 2022 год Індыйскі навуковы інстытут налічваў 40 катэдраў у складзе 6 факультэтаў біялягічных навук, хімічных навук, электратэхнікі, міжгаліновых дасьледаваньняў, машыназнаўства і фізыка-матэматычных навук. Новае студэнцкае мястэчка разьмясьцілі ў Чалакеры, што ў Чытрадурскай акрузе штата Карнатака[3].

  1. ^ а б в ІНІ ў лічбах (анг.) // Індыйскі навуковы інстытут, 2022 г. Праверана 1 сьнежня 2022 г.
  2. ^ а б в Факультэты (анг.) // Індыйскі навуковы інстытут, 2022 г. Праверана 30 лістапада 2022 г.
  3. ^ а б в Гісторыя (кан.) // Індыйскі навуковы інстытут, 2022 г. Архіўная копія ад 2022 г. Праверана 30 лістапада 2022 г.
  4. ^ Кіраўнік (кан.) // Індыйскі навуковы інстытут, 2022 г. Архіўная копія ад 2022 г. Праверана 30 лістапада 2022 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]