Іван Берман
Іван Берман | |
Адукацыя | |
---|---|
Дзейнасьць | сьвятар, этнограф, краязнавец |
Нарадзіўся | каля 1830 |
Памёр | 16 студзеня 1893 |
Пахаваны |
Іва́н Андрэ́евіч Бе́рман (к. 1830, Вільня — 16 студзеня 1893) — праваслаўны сьвятар, этнограф, краязнавец, зьбіральнік беларускага фальклёру.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па сканчэньні Літоўскай духоўнай сэмінарыі (1857) прызначаны другім сьвятаром царквы сьв. Параскевы ў Валожыне (Ашмянскі павет), адначасова прызначаны законавучыцелем мясцовае прыходзкае вучэльні. У 1867 з Валожына быў накіраваны да царквы ў Антопалі (Кобрынскі павет), да свайго цесьця, протаярэя Ф. Гарбацэвіча. У 1868 з Антопалю накіраваны на месца сьвятара пры Прачысьценскім катэдральным саборы г. Вільні. У 1876 прызначаны штатным законавучыцелем Марыінскай вышэйшай жаночай вучэльні і настаяцелем дамовай царквы вучэльні. Таксама быў законавучыцелем Віленскай 2-й гімназіі. Сябра Расейскага геаграфічнага таварыства.
Пахаваны на Эўфрасіньнеўскіх могілках у Вільні, каля багадзельні, помнік — каменныя ківот і аналой з мармуровым Эвангельлем, у ківоце абраз Уваскрэсеньня.
Дасьледніцкая дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вывучаў беларускія народныя абрады, прыкметы, вераваньні, забабоны; зьбіраў матэрыялы пра народны каляндар і мэтэаралёгію беларусаў.
Ад заснаваньня «Віленскага календара» загадваў у выданьні царкоўна-рэлігійным разьдзелам.
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Меў сыноў Сяргея і Аляксея.
З дазволу расейскага імпэратара і Сынода ўдава і дзеці з 6 лютага 1894 зьмянілі прозьвішча на Мядзьведзеў.
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Календарь по народным преданиям, в Воложинском приходе Виленской губернии, Ошмянского уезда / Свящ. Иоанн Берман. — 1-е изд.: Записки Русского императорского географического общества, 1873; — 2-е изд.: Спб.: Тип. Майкова, 1874;
- Касательно жгучих вопросов современного пастырства // Литовские епархиальные ведомости. 1880. № 6, 9, 13, 15.
- Наблюдения нашего северо-западного крестьянства относительтно погоды и урожая // Виленский вестник. 1870. № 130, 132.
- Порядок народного времяисчисления и праздничные обычаи в Северо-Западной Руси // Виленский вестник. 1869. № 6, 7, 12, 19, 34, 39.
- Чаровники и знахари западно-русского простонародья // Виленский вестник. 1903. № 152, 158, 160, 164.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — 511 с. — ISBN 985-11-0068-4
- Беларускі фальклор: энцыклапедыя. Т. 1: А — К. — Мінск, 2005;
- Васілевіч У. А. Іаан Андрэевіч Берман // Беларуская фалькларыстыка. — Мн.: 1989. С. 73—82;
- Васілевіч У. А. Збіральнікі: Оскар Кольберг, Зыгмунт Глогер, Іван Берман, Аляксандр Троіцкі, Аляксандр Пшчолка, Эма Яленская-Дмахоўская, Бірута, Уладзіслаў Вярыга, Чэслаў Пяткевіч, Казімір Машынскі / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Навук. рэд. А. С. Фядосік — Мн.: Навука і тэхніка, 1991. ISBN 5-343-00674-4
- Литовские епархиальные ведомости;
- Савицкий Л. Православное кладбище гор. Вильно. — Вильно, 1938.