Перайсьці да зьместу

Веда (часопіс)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Часапіс «Веда»»)
Веда
Галоўны рэдактар Ян Станкевіч
Дата заснаваньня 1951
Дата закрыцьця 1973
Мова беларуская мова

«Веда» — навукова-літаратурны часапіс. Выдаваўся ў 1951—1954 гадох у Нью-Ёрку на беларускай мове Крывіцкім (Беларускім) Навуковым Таварыствам Пранціша Скарыны. Галоўным рэдактарам быў Ян Станкевіч. Друкаваў гістарычныя, этнаграфічныя, мовазнаўчыя ды іншыя навуковыя матэрыялы. У мовазнаўчых публікацыях друкаваліся пастановы Зборак чысьціні беларускае мовы, разглядалася праўніцкая тэрміналёгія, мова рукапісу «Аль Кітаб» і розных беларускіх плямёнаў, параўноўваліся этнаграфічныя й гістарычныя тэрыторыі Беларусі зь сёньняшнімі межамі. Часапіс зьмяшчаў інфармацыю пра грамадзкае й культурнае жыцьцё беларускага асяродка ў Амэрыцы. У часапісе друкаваліся таксама літаратурныя творы беларускіх эміграцыйных пісьменьнікаў: Уладзімера Клішэвіча, Масея Сяднёва, Уладзімера Сядуры, Янкі Юхнаўца ды іншых. Дадаткам да часапіса ў 1953 годзе выдадзеныя творы Ўладзімера Жылкі ды ўспаміны Кветкі Вітан пра Лявона Дубейкаўскага.[1]

  1. ^ Баршчэўская Н. Беларуская эміграцыя — абаронца роднае мовы. — Варшава, 2004.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]