Беларускае навуковае таварыства (1942)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Белару́скае навуко́вае тавары́ства (БНТ) існавала з чэрвеня 1942 да канца 1943 ў Менску, было створана нямецкімі акупацыйнымі ўладамі з дапамогай некаторых беларускіх дзеячоў.

«Ганаровым прэзыдэнтам» таварыства стаў генэральны камісар Беларусі Вільгельм Кубэ. У склад прэзыдыюму БНТ ўваходзілі Іван Ермачэнка (старшыня), Вацлаў Іваноўскі, Ф. Юрда (намесьнікі), Г. Касак (вучоны сакратар), Антон Адамовіч, Павал Сьвірыд і іншыя.

БНТ мела на мэце сабраць усе навуковыя кадры, што апынуліся на акупаванай тэрыторыі, і прыцягнуць іх да працы. БНТ цікавілі магчымасьці пашырэньня пасяўных плошчаў бульбы, разьвіцьця кармавой базы сельскай гаспадаркі, дасьледаваньне і выкарыстаньне запасаў торфу, водных рэсурсаў і інш. зыходзячы з задачаў ваеннага часу. Быў абвешчаны конкурс на лепшую навуковую працу. Аднак на працягу року кіраўнікі БНТ амаль нічога ня здолелі зрабіць.

У чэрвені 1943 зноў абвешчанае адкрыцьцё БНТ. Ягоным прэзыдэнтам стаў В. Іваноўскі. Пасьля забойства Іваноўскага БНТ перастала існаваць у канцы 1943 року.