Беларуска-амэрыканскае задзіночаньне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Беларуска-амэрыканскае задзіночаньне (БАЗА)
Абрэвіятура БАЗА
Дата ўтварэньня 31 ліпеня 1949 (70 гадоў таму)
Тып некамэрцыйнае
Юрыдычны статус грамадзкае аб’яднаньне
Мэта захаваньне беларускай культуры
Месцазнаходжаньне Нью-Ёрк
Дзейнічае ў рэгіёнах ЗША
Афіцыйныя мовы Беларуская, ангельская
Старшыня Ганна Сурмач
Сайт http://baza.nyc/

Беларуска-амэрыканскае задзіночаньне (скарочана БАЗА) — грамадзкае аб’яднаньне беларускай дыяспары ў ЗША, заснаванае ў ліпені 1949 году ў Брукліне (Нью-Ёрк). Старшыня — Ганна Сурмач.

Заснаванае ў 1949 годзе з ініцыятывы Міколы Гарошкі, Яна Станкевіча, Міколы Дарашэвіча, Янкі Ніхаёнка. Мае аддзелы ў некалькіх штатах ЗША (Нью-Ёрк, Нью-Джэрзі, Кліўлэнд ды Флорыда). Праводзіць сустрэчы беларусаў Паўночнай Амэрыкі. Выдае газэту «Беларус».

Кіраваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кангрэс. Склікаецца аднойчы на 2 гады ў траўні. Складаецца з прадстаўнікоў гурткоў. Абсалютнай большасьцю галасоў выбірае старшыню, Управу ў складзе 9 сябраў і Рэвізійную камісію з 3 асобаў. Таксама вызначае заступніка старшыні, сакратара і скарбніка ў складзе Ўправы, якія разам са старшынёй утвараюць Урад.
  • Управа. Складаецца з 9 сябраў на чале са старшынёй. Набывае нерухомасьць і прымае новыя гурткі. Зацьвярджае пастановы простай большасьцю галасоў у прысутнасьці 2/3 сябраў.
  • Урад. Складаецца са старшыні, яго заступніка, сакратара і скарбніка. Выконвае пастановы Кангрэсу.
  • Рэвізійная камісія. Складаецца з 3 сябраў. Штогод правярае грашовую справаздачнасьць Управы[1].

Аддзяленьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 7 чэрвеня 2015 году налічвалася 8 аддзяленьняў:

Асноўныя мэты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • захаваньне і падтрымка беларускай культуры ў ЗША;
  • узаемадапамога сяброў арганізацыі;
  • інфармаваньне амэрыканскай грамадзкасьці і амэрыканскіх афіцыйных уладаў пра беларусаў у ЗША, пра беларускія культурныя каштоўнасьці, пра гісторыю і сучаснае становішча ў Беларусі;
  • падтрымка беларускай нацыянальнай культуры, дэмакратыі й правоў чалавека ў Беларусі.

Старшыні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Янка Запруднік. Статут БАЗА (Гайлэнд-Парк, 13 лютага 2011 г.) // БАЗА ў Нью-Ёрку, 2015 г. Праверана 14 студзеня 2016 г.
  2. ^ Аддзелы // Беларуска-амэрыканскае задзіночаньне, 7 чэрвеня 2015 г. Праверана 14 студзеня 2016 г.
  3. ^ ПРА НАС

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • ^ https://www.facebook.com/groups/BAZANewYork/