Янушова
Выгляд
Янушова | |
трансьліт. Janušova | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Мядзельскі |
Сельсавет: | Княгінінскі |
Насельніцтва: | 17 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1797 |
Паштовы індэкс: | 222378 |
СААТА: | 6240820146 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°46′26″ пн. ш. 27°12′22″ у. д. / 54.77389° пн. ш. 27.20611° у. д.Каардынаты: 54°46′26″ пн. ш. 27°12′22″ у. д. / 54.77389° пн. ш. 27.20611° у. д. |
± Янушова |
Янушо́ва[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці, за 11 км на поўнач ад Княгініну. Уваходзіць у склад Княгінінскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1847 год — зьяўлялася маёнткам Вялейскага павету Віленскай губэрні. Маёнтак складаўся з 5 вёсак, 208 сялянаў, зь іх 14 былі дваровымі сялянамі. З 1838 году маёнтак зьяўляўся уладаньнем В. Корсака.
- З 1888 году ў маёнтку працавала вінакурнае прадпрыемства, дзе ў 1890 годзе разьмяшчалася паравая машына і працавалі 6 рабочых.
- 1904 год — маёнтак Княгінінскай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні. Маёнтак налічваў 86 жыхароў.
- 1921 год — калёнія ў складзе Крывіцкай гміны Вялейскага павету Віленскага ваяводзтва. Калёнія налічвала 29 двароў і 174 жыхароў.
- 1921 год — калёнія ў складзе Крывіцкай гміны Вялейскага павету Віленскага ваяводзтва. Калёнія налічвала 39 двароў і 230 жыхароў.
- З 12 кастрычніка 1940 году вёска знаходзіцца ў складзе Восаўскага сельсавету Крывіцкага раёну Вялейскай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай).
- 1949 год — створаны калгас «Ударнік».
- З 16 ліпеня 1954 году знаходзіцца ў складзе Княгінінскага сельсавету.
- 20 студзеня 1960 году вёска ўвайшла ў склад Менскай вобласьці.
- 1960 год — насельніцтва вёскі складала 179 жыхароў.
- З 25 сьнежня 1962 году вёска знаходзіцца ў складзе Мядзельскага раёну.
- З 1964 году вёска знаходзіцца ў складзе саўгасу «Восаўскі» з цэнтрам у вёсцы Восава.
- З 4 верасьня 1991 году вёска знаходзіцца ў складзе калгасу «Восаўскі».
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2010 год — 17 жыхароў
- 1999 год — 47 жыхароў
- 1 студзеня 1997 году — 31 двор, 50 жыхароў
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 335
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мядзельскага р-на. — Мн.: БелЭн, 1998. — 635, [3] с. ISBN 985-11-0107-9.