Гарадзішча (Мядзельскі раён)
Выгляд
Гарадзішча | |
трансьліт. Haradzišča | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Мядзельскі |
Сельсавет: | Княгінінскі |
Насельніцтва: | 27 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1797 |
Паштовы індэкс: | 222378 |
СААТА: | 6240820021 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°43′57.0″ пн. ш. 27°8′22.9″ у. д. / 54.7325° пн. ш. 27.139694° у. д.Каардынаты: 54°43′57.0″ пн. ш. 27°8′22.9″ у. д. / 54.7325° пн. ш. 27.139694° у. д. |
± Гарадзішча | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гарадзі́шча[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці, на шашы Р58, за 6 км на поўнач ад Княгініна. Гарадзішча ўваходзіць у склад Княгінінскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1904 год — на месцы сучаснай вёскі існавалі 2 вёскі: Гарадзішча 1-е і Гарадзішча 2-е ў складзе Княгінінскай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні. Першая зь іх налічвала 68 жыхароў, другая — 102 жыхароў.
- 1921 год — вёска ў складзе Крывіцкай гміны Вялейскага павету Віленскага ваяводзтва. У складзе вёскі знаходзіліся 32 двары і 172 жыхары.
- 1931 год — вёска ў складзе Крывіцкай гміны Вялейскага павету Віленскага ваяводзтва. У складзе вёскі знаходзіліся 33 двары і 195 жыхары.
- З 12 кастрычніка 1940 году вёска знаходзіцца ў складзе Княгініскага сельсавету Крывіцкага раёну Вялейскай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай).
- 1950 год — створаны калгас імя Леніна.
- 20 студзеня 1960 году вёска ўвайшла ў склад Менскай вобласьці.
- 1960 год — насельніцтва вёскі складала 175 жыхароў.
- З 25 сьнежня 1962 году вёска знаходзіцца ў складзе Мядзельскага раёну.
- З 1964 году вёска знаходзіцца ў складзе саўгасу «Восаўскі» з цэнтрам у вёсцы Восава.
- З 4 верасьня 1991 году вёска знаходзіцца ў складзе калгасу «Восаўскі».
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2010 год — 27 жыхароў
- 1999 год — 64 жыхары
- 1 студзеня 1997 году — 38 двароў і 66 жыхароў
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У вёсцы разьмяшчаюцца жывёлагадоўчая фэрма, працуе крама.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 334
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мядзельскага р-на. — Мн.: БелЭн, 1998. — 635, [3] с. ISBN 985-11-0107-9.
- Horodyszcze, wieś, powiat wilejski // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy. — Warszawa, 1882. — S. 143