Перайсьці да зьместу

Дваровыя сяляне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Дваро́вымі сяля́намі называлі адзін з двух відаў прыгонных сялянаў, апроч паселеных ці цяглых сялянаў.

Дваровыя сяляне жылі пры двары памешчыкаў і выкарыстоўваліся ў якасьці прыслугі — абслугоўвалі сядзібу памешчыка. Уласных сродкаў вытворчасьці ў дваровых сялянаў не было. У якасьці павіннасьці дваровыя сяляне адбывалі паншчыну.

У Вялікім Княстве Літоўскім дваровыя і цяглыя сяляне існавалі з канца XIV стагодзьдзя і да часу скасаваньня прыгоннага права ў XIX стагодзьдзі, калі беларускія землі ўваходзілі ў склад Расейскай імпэрыі.