Лёткі
Выгляд
Лёткі | |
трансьліт. Liotki | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Мядзельскі |
Сельсавет: | Княгінінскі |
Насельніцтва: | 14 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1797 |
Паштовы індэкс: | 222377 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°39′33″ пн. ш. 27°13′23″ у. д. / 54.65917° пн. ш. 27.22306° у. д.Каардынаты: 54°39′33″ пн. ш. 27°13′23″ у. д. / 54.65917° пн. ш. 27.22306° у. д. |
± Лёткі |
Лёткі[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці. Уваходзіць у склад Княгінінскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1904 год — зьяўлялася вёскай у складзе Крывіцкай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні. Вёска налічвала 73 жыхароў.
- 1921 год — вёска ў складзе Крывіцкай гміны Вялейскага павету Віленскага ваяводзтва. У складзе вёскі знаходзіліся 18 двароў і 100 жыхароў.
- 1931 год — зьяўлялася вёскай у складзе Крывіцкай гміны Вялейскага павету Віленскага ваяводзтва. Налічвала 22 двары і 110 жыхароў.
- З 12 кастрычніка 1940 году вёска знаходзіцца ў складзе Княгініскага сельсавету Крывіцкага раёну Вялейскай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай).
- 1950 год — створаны калгас імя Будзёнага.
- З 1957 году вёска знаходзіцца ў складзе саўгасу «Крывічы» з цэнтрам у вёсцы Княгінін.
- 20 студзеня 1960 году вёска ўвайшла ў склад Менскай вобласьці.
- 1960 год — насельніцтва вёскі складала 121 жыхара.
- З 25 сьнежня 1962 году вёска знаходзіцца ў складзе Мядзельскага раёну.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2010 год — 14 жыхароў
- 1999 год — 25 жыхароў
- 1 студзеня 1997 году — 15 двароў, 23 жыхары
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 335
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мядзельскага р-на. — Мн.: БелЭн, 1998. — 635, [3] с. ISBN 985-11-0107-9.