Яцкавічы (Княгінінскі сельсавет)
Выгляд
Яцкавічы | |
трансьліт. Jackavičy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Мядзельскі |
Сельсавет: | Княгінінскі |
Насельніцтва: | 3 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1797 |
Паштовы індэкс: | 222377 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°39′47.002″ пн. ш. 27°9′58.000″ у. д. / 54.66305611° пн. ш. 27.16611111° у. д.Каардынаты: 54°39′47.002″ пн. ш. 27°9′58.000″ у. д. / 54.66305611° пн. ш. 27.16611111° у. д. |
± Яцкавічы |
Я́цкавічы[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці, на левым беразе ракі Наква, за 3 км на поўдзень ад Княгініна, на захад ад шашы Р58. Уваходзіць у склад Княгінінскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1846 год — зьяўлялася вёскай маёнтку Княгінін Вялейскага павету Віленскай губэрні і было ўладаньнем К. І. Казелы. Вёска налічвала 3 двары і 23 жыхароў.
- 1868 год — вёска ў складзе Княгінінскай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні. Вёска складалася з 11 двароў і 92 жыхароў.
- З 1900 году ў вёсцы дзейнічала школа граматы.
- 1904 год — існавалі вёска і фальварак, які зьяўляўся уладаньнем Казелы. Вёска налічвала 145 жыхароў, фальварак — 5 жыхароў.
- 1921 год — фальварак і вёска ў складзе Касьцяневіцкай гміны Вялейскага павету Віленскага ваяводзтва. У складзе фальварка знаходзіўся 1 двор і 16 жыхароў, у складзе вёскі — 30 двароў і 215 жыхароў.
- 1931 год — 225 чалавек[2]
- З 12 кастрычніка 1940 году вёска знаходзіцца ў складзе Княгініскага сельсавету Крывіцкага раёну Вялейскай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай).
- 1949 год — створаны калгас «Авангард».
- З 1957 году вёска знаходзіцца ў складзе саўгасу «Крывічы» з цэнтрам у вёсцы Княгінін.
- 20 студзеня 1960 году вёска ўвайшла ў склад Менскай вобласьці.
- 1960 год — насельніцтва вёскі складала 187 жыхароў.
- З 25 сьнежня 1962 году вёска знаходзіцца ў складзе Мядзельскага раёну.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2010 год — 3 жыхары
- 1999 год — 3 жыхары
- 1 студзеня 1997 году — 1 двор, 3 жыхары
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 335
- ^ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 62.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мядзельскага р-на. — Мн.: БелЭн, 1998. — 635, [3] с. ISBN 985-11-0107-9.
- Jackiewicze, wieś, powiat wilejski // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy. — Warszawa, 1882. — S. 356