Вытраскі
Выгляд
Вытраскі | |
трансьліт. Vytraski | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Мядзельскі |
Сельсавет: | Княгінінскі |
Насельніцтва: | 55 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1797 |
Паштовы індэкс: | 222378 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°44′58.99″ пн. ш. 27°12′22.00″ у. д. / 54.7497194° пн. ш. 27.2061111° у. д.Каардынаты: 54°44′58.99″ пн. ш. 27°12′22.00″ у. д. / 54.7497194° пн. ш. 27.2061111° у. д. |
± Вытраскі |
Вы́траскі[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці, уваходзіць у склад Княгінінскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1847 год — зьяўлялася вёскай маёнтку Янушова Вялейскага павету Віленскай губэрні і была ўладаньнем памешчыка В. Корсака. Вёска налічвала 2 двары і 21 жыхара.
- З 1889 году ў вёсцы працавала школа граматы, дзе ў 1896/97 навучальным годзе навучаліся 10 хлопчыкаў.
- 1904 год — на месцы сучаснай існавалі тры вёскі ў Крывіцкай воласьці Вялейскага павету: Вытраскі 1-я, Вытраскі 2-я і Вытраскі 3-я. Першая зь іх налічвала 98 жыхароў, другая — 97 жыхароў, трэцяя — 71 жыхара адпаведна.
- 1921 год — вёска знаходзіцца ў складзе гміны Крывічы Вялейскага павету Віленскага ваяводзтва. У складзе вёскі знаходзіліся 56 двароў і 332 жыхары.
- З 12 кастрычніка 1940 году вёска знаходзіцца ў складзе Восаўскага сельсавету Крывіцкага раёну Вялейскай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай).
- 1940 год — створана калгас імя Сталіна. Пасьля сканчэньня Вялікай Айчыннай вайны калгас быў адноўлены.
- 17 ліпеня 1954 году — вёска ўвайшла ў склад Княгінінскага сельсавету.
- З 1964 году вёска знаходзіцца ў складзе саўгасу «Восаўскі» з цэнтрам у вёсцы Восава.
- 20 студзеня 1960 году вёска ўвайшла ў склад Менскай вобласьці.
- 1960 год — насельніцтва вёскі складала 274 жыхары.
- З 25 сьнежня 1962 году вёска знаходзіцца ў складзе Мядзельскага раёну.
- З 4 верасьня 1991 вёска знаходзіцца ў складзе кагласу «Восаўскі».
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2010 год — 55 жыхароў
- 1999 год — 92 жыхары
- 1 студзеня 1997 году — 51 двор, 106 жыхароў
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]у вёсцы разьмяшчаюцца крама, бібліятэка, жывёлагадоўчая фэрма.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 334
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мядзельскага р-на. — Мн.: БелЭн, 1998. — 635, [3] с. ISBN 985-11-0107-9.
- Wytreski, wieś, powiat wilejski, gmina Krzywicze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn. — Warszawa, 1895. — S. 160