Восава (Мядзельскі раён)
Выгляд
Восава | |
трансьліт. Vosava | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Мядзельскі |
Сельсавет: | Княгінінскі |
Насельніцтва: | 299 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1797 |
Паштовы індэкс: | 222378 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°43′23.99″ пн. ш. 27°11′56.00″ у. д. / 54.7233306° пн. ш. 27.1988889° у. д.Каардынаты: 54°43′23.99″ пн. ш. 27°11′56.00″ у. д. / 54.7233306° пн. ш. 27.1988889° у. д. |
± Восава |
Во́сава[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці, уваходзіць у склад Княгінінскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1904 год — зьяўлялася вёскай у Крывіцкай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні. Вёска налічвала 419 жыхароў.
- З 1885 году ў вёсцы працавала школа граматы. У 1896/97 навучальным годзе ў ёй навучаліся 10 хлопчыкаў і 1 дзяўчынка.
- 1921 год — знаходзіцца ў складзе Крывіцкай гміны Вялейскага павету Віленскага ваяводзтва. У складзе вёскі знаходзіліся 86 двароў і 424 жыхары.
- 1931 год — знаходзіцца ў складзе Крывіцкай гміны Вялейскага павету Віленскага ваяводзтва. У складзе вёскі знаходзіліся 98 двароў і 506 жыхароў.
- 12 кастрычніка 1940 году вёска стала цэнтрам сельсавету ў складзе Крывіцкага раёну Вялейскай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай).
- У верасьні 1943 году падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі 10 двароў і забілі 2 жыхароў.
- 1948 год — у вёсцы адчыненая крама.
- 1949 год — створаны калгас «Гарадзеец».
- 16 ліпеня 1954 году — вёска ўвайшла ў склад Княгінінскага сельсавету.
- 20 студзеня 1960 году вёска ўвайшла ў склад Менскай вобласьці.
- 1960 год — насельніцтва вёскі складала 472 жыхары.
- З 25 сьнежня 1962 году вёска знаходзіцца ў складзе Мядзельскага раёну.
- З 7 студзеня 1964 году вёска зьяўяецца цэнтрам саўгасу «Восаўскі».
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2010 год — 299 жыхароў
- 1 студзеня 1999 году — 410 жыхароў
- 1 студзеня 1997 году — 169 двароў і 414 жыхароў
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У вёсцы разьмяшчаюцца праўленьне калгасу, аддзяленьне сувязі, аддзяленьне ашчаднага банку, Дом культуры, бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт, сярэдняя школа, крама, сталоўка, гаспадарчы двор, тэхнічныя майстэрні, жывёлагадоўчая фэрма, ААТ «Газсервіс», прыватная крама.
Ушанаваньне памяці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1970 годзе каля будынка вясковай школы быў усталяваны абэліск на ўшанаваньне памяці 49 жыхароў вёсак Вытраскі, Гарадзішча, Кіржына, Восава, Палавікі, Холма, Халмоўка і Янушова, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 334
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мядзельскага р-на. — Мн.: БелЭн, 1998. — 635, [3] с. ISBN 985-11-0107-9.