Кіржына
Выгляд
Кіржына | |
трансьліт. Kiržyna | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Мядзельскі |
Сельсавет: | Княгінінскі |
Насельніцтва: | 26 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1797 |
Паштовы індэкс: | 222378 |
СААТА: | 6240820041 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°42′30″ пн. ш. 27°11′28″ у. д. / 54.70833° пн. ш. 27.19111° у. д.Каардынаты: 54°42′30″ пн. ш. 27°11′28″ у. д. / 54.70833° пн. ш. 27.19111° у. д. |
± Кіржына |
Кі́ржына[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці, за 5 км на поўнач ад Княгініна. Уваходзіць у склад Княгінінскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1904 год — зьяўлялася вёскай у складзе Крывіцкай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні. Вёска налічвала 160 жыхароў.
- 1921 год — вёска ў складзе гміны Крывічы Вялейскага павету Віленскага ваяводзтва У складзе вёскі знаходзіліся 29 двароў і 182 жыхары.
- З 12 кастрычніка 1940 году вёска знаходзіцца ў складзе Восаўскага сельсавету Крывіцкага раёну Вялейскай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай).
- 1950 год — створаны калгас «Стаханавец».
- З 16 ліпеня 1954 году вёска знаходзіцца ў складзе Княгінінскага сельсавету.
- 20 студзеня 1960 году вёска ўвайшла ў склад Менскай вобласьці.
- 1960 год — насельніцтва вёскі складала 143 жыхары.
- З 25 сьнежня 1962 году вёска знаходзіцца ў складзе Мядзельскага раёну.
- З 1964 году вёска знаходзіцца ў складзе саўгасу «Восаўскі» з цэнтрам у вёсцы Восава.
- З 4 верасьня 1991 году вёска знаходзіцца ў складзе калгасу «Восаўскі».
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2010 год — 26 жыхароў
- 1999 год — 46 жыхароў
- 1 студзеня 1997 году — 25 двароў, 52 жыхары
- 1931 год — 307 жыхароў
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 335
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мядзельскага р-на. — Мн.: БелЭн, 1998. — 635, [3] с. ISBN 985-11-0107-9.