Конікі
Выгляд
Конікі | |
трансьліт. Koniki | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Мядзельскі |
Сельсавет: | Княгінінскі |
Насельніцтва: | 11 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1797 |
Паштовы індэкс: | 222404 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°42′46″ пн. ш. 27°8′1″ у. д. / 54.71278° пн. ш. 27.13361° у. д.Каардынаты: 54°42′46″ пн. ш. 27°8′1″ у. д. / 54.71278° пн. ш. 27.13361° у. д. |
± Конікі |
Ко́нікі[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці. Уваходзіць у склад Княгінінскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1868 год — зьяўлялася вёскай у складзе Княгінінскай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні. Налічвала 5 двароў і 50 жыхароў.
- 1904 год — насельніцтва вёскі складала 110 жыхароў.
- 1908 год — у вёсцы — 19 двароў і 107 жыхароў.
- 1921 год — вёска ў складзе Крывіцкай гміны Вялейскага павету Віленскага ваяводзтва. У складзе вёскі знаходзіліся 21 двор і 89 жыхароў.
- 1931 год — вёска ў складзе Крывіцкай гміны Вялейскага павету Віленскага ваяводзтва. У складзе вёскі знаходзіліся 25 двор і 130 жыхароў.
- З 12 кастрычніка 1940 году вёска знаходзіцца ў складзе Княгініскага сельсавету Крывіцкага раёну Вялейскай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай).
- У 1940 годзе вёска налічвала 24 двары і 96 жыхароў.
- У верасьні 1943 году падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецка-фашысцкія захопнікі цалкам спалілі вёску (24 двары), забілі 2 жыхароў. Пасьля вайны вёска была адбудаваная.
- 1950 год — створаны калгас «1 Мая».
- 20 студзеня 1960 году вёска ўвайшла ў склад Менскай вобласьці.
- 1960 год — насельніцтва вёскі складала 85 жыхароў.
- З 25 сьнежня 1962 году вёска знаходзіцца ў складзе Мядзельскага раёну.
- З 1971 году вёска знаходзіцца ў складзе птушкафабрыкі «Зара камунізму» з цэнтрам у вёсцы Выгалавічы.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2010 год — 11 чалавек
- 1999 год — 24 чалавекі
- 1 студзеня 1997 году — 15 двароў, 30 жыхароў
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 335
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мядзельскага р-на. — Мн.: БелЭн, 1998. — 635, [3] с. ISBN 985-11-0107-9.
- Koniki, wieś, powiat wilejski // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno. — Warszawa, 1883. — S. 333