Перайсьці да зьместу

Матэвуш Скшыпчак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Матэвуш Скшыпчак
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 22 жніўня 2000(2000-08-22)[1] (25 гадоў)
Рост 186 см
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Лех Познань
Нумар 72
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2019—2022 Лех Познань 7 (0)
2020 Пушча Непаламіцы 13 (0)
2021 Стоміль Ольштын[d] 14 (0)
2022—2025 Ягелёнія 82 (6)
2025—4 Лех Познань 11 (1)
Зборныя
2025—4 Польшча 2 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
23 лістапада 2025.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
11 чэрвеня 2025.

Матэ́вуш Скшы́пчак (па-польску: Mateusz Skrzypczak; нар. 22 жніўня 2000 году) — польскі футбаліст, цэнтральны абаронца клюбу «Лех» і зборнай Польшчы.

Сваю юніёрскую кар’еру пачаў у познанскім «Леху», прайшоўшы праз усе ўзроўні акадэміі клюбу. Дэбютаваў у асноўнай камандзе 20 красавіка 2019 году ў матчы супраць «Ягелёніі». Першым голам адзначыўся 24 верасьня 2019 году ў матчы 1/32 Кубка Польшчы супраць «Хробрага». Ня даўшы рады ў першай камандзе «Леха», быў запазычаны іншымі клюбамі, як то «Пушчай»[3], а потым «Стомілем». Напрыканцы траўня 2022 году Скшыпчак склаў двухгадовы кантракт зь «Ягелёніяй»[4], трансфэр гульца меў адбыцца яшчэ ўзімку, але забракавала часу на афармленьне пераходу[5]. Абаронца хутка замацаваўся ў асноўным складзе беластоцкай дружыны. Поруч з камандай у сэзоне 2023—2024 гадоў стаў чэмпіёнам краіны. 19 лістапада 2024 году падоўжыў кантракт зь «Ягелёніяй» да канца сэзону 2026—2027 гадоў з мажлівасьцю працягу супрацы яшчэ на адзін год[6]. 19 чэрвеня 2025 году «Лех» абвнсьціў аб вяртаньні свайго выхаванка і падпісаньні зь ім чатырохгадовага кантракту[7].

Раней бараніў колеры моладзевай зборнай краіны. Свой першы выклік у нацыянальную зборную Польшчы атрымаў на матчы Лігі нацыяў супраць зборных Партугаліі і Харватыі, якія мусілі быць згуляныя ў кастрычніку 2024 года, але прапусьціў абодва матчы праз траўму[8]. Дэбютаваў у складзе зборнай 6 чэрвеня 2025 году, правёўшы ўвесь таварыскі матч супраць зборнай Малдовы[9].

«Ягелёнія»:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]