Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка
Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка République Centrafricaine Ködörösêse tî Bêafrîka | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: Unité, Dignité, Travail | |||||
Дзяржаўны гімн: «La Renaissance» | |||||
Афіцыйная мова | француская, саго | ||||
Сталіца | Бангі | ||||
Найбуйнейшы горад | Бангі | ||||
Форма кіраваньня | Прэзыдэнцкая рэспубліка Франсуа Базызэ Фаўстын-Арханж Туадэра | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
43 месца ў сьвеце 622 984 км² нязначны | ||||
Насельніцтва • агульнае (2009) • шчыльнасьць |
124 месца ў сьвеце 4 422 000 7,1/км² | ||||
СУП • агульны (2008) • на душу насельніцтва |
156 месца ў сьвеце $3,222 млрд $739 | ||||
Валюта | Франк КФА (XAF) | ||||
Часавы пас | WAT (UTC+1) | ||||
Незалежнасьць — ад Францыі |
13 жніўня 1960 году | ||||
Аўтамабільны знак | RCA | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .cf | ||||
Тэлефонны код | +236 | ||||
Цэнтра́льна-Афрыка́нская Рэспу́бліка (ЦАР) (па-француску: République Centrafricaine, па-саску: Ködörösêse tî Bêafrîka) — анкляўная дзяржава, месьціцца ў трапічнай Афрыцы, мяжуе з Чадам, Дэмакратычнай Рэспублікай Конга, Суданам, Камэрунам, Рэспублікай Конга. Сталіца — горад Бангі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы абраны пасьля атрыманьня незалежнасьці прэзыдэнт Давыд Дако быў зрынуты ў 1966 годзе ў выніку вайсковага перавароту. Да ўлады прыйшоў Жан-Бэдэль Бакаса, які абвясьціў ЦАР імпэрыяй, а сябе — імпэратарам. У 1979 годзе пры вайсковай падтрымцы Францыі да ўлады вярнуўся Дако, краіне быў вернуты ранейшы назоў. У 1981 годзе ў выніку чарговага вайсковага перавароту прэзыдэнтам стаў генэрал Андрэ Калінгба.
У пачатку 1990-х гадоў пад уплывам агульных дэмакратычных тэндэнцыяў у Афрыцы і палітыка-эканамічнага ціску з боку заходніх донараў вайсковыя ўлады абвясьцілі, што прыступаюць да стварэньня ўмоваў для вяртаньня краіны да грамадзянскага кіраваньня. Аднавілася дзейнасьць палітычных партыяў, быў прыняты Закон аб выбарах. У 1993 годзе на прэзыдэнцкіх выбарах, прызнаных міжнароднымі назіральнікамі вольнымі і дэмакратычнымі, перамог Анж-Фэлікс Патасэ. У верасьні 1999 году ён быў перавыбраны на новы шасьцігадовы тэрмін.
На працягу некалькіх гадоў сытуацыя ў ЦАР заставалася вельмі нестабільнай і выбуханебясьпечнай, рэжым Патасэ трымаўся ў асноўным за кошт прамой ваеннай падтрымкі лібійцаў і фактычна кантраляваў толькі сталіцу ЦАР.
15 сакавіка 2003 году чарговы наступ узброеных атрадаў былога начальніка генштаба ўзброеных сіл ЦАР Франсуа Базызэ завяршыўся амаль бяскроўным узяцьцем гораду Бангі і зьменай улады. Зрынуты прэзыдэнт Патасэ атуліўся на тэрыторыі суседняга Камэруну, адкуль неўзабаве перамясьціўся ў Тога, паабяцаўшы, што працягне барацьбу за ўладу ў ЦАР.
Франсуа Базызэ які абвясьціў сябе главой дзяржавы ў сваю чаргу заявіў, што «зьвяржэньне ранейшага рэжыму дазваляе стварыць умовы для правядзеньня рэальных дэмакратычных ператварэньняў». Па выніках другога тура прэзыдэнцкіх выбараў прэзыдэнта ЦАР, які адбыўся ў траўні 2005 году на пяцігадовы тэрмін абраны Базызэ.
Палітыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Унутраная палітыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У адпаведнасьці з Канстытуцыяй 1994 году ЦАР — прэзыдэнцкая рэспубліка з правам парлямэнту выносіць вотум недаверу ўраду. Выканаўчая ўлада зьдзяйсьняецца главой дзяржавы і прызначаным ім урадам. У чэрвені 2005 году Базызэ сфармаваў новы кабінэт, у якім пост прэм’ер-міністра заняў Элі Дотэ. У траўні 2005 году старшынём Нацыянальнай Асамблеі абраны Сэлестэн Лерой Гаомбале.
Дзейнасьць палітычных партыяў і арганізацыяў не спынялася. Працягваюць функцыянаваць — Рух вызваленьня цэнтральна-афрыканскага народу (партыя адхіленага ад улады Патасэ), Цэнтральнаафрыканскае дэмакратычнае аб’яднаньне (партыя былога прэзыдэнта Калінгбы), Рух за дэмакратыю і разьвіцьцё (партыя былога прэзыдэнта Дако), Альянс за дэмакратыю і прагрэс і іншыя. Галоўны прафсаюзны цэнтар — Арганізацыя вольных прафсаюзаў службоўцаў дзяржаўнага сэктару.
Зь лютага 2000 году ў ЦАР дзейнічае Аддзяленьне ААН па падтрыманьні міру, функцыі якога ў 2001 годзе былі значна пашыраныя.
Вонкавая палітыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клімат экватарыяльна-мусонны, гарачы, вільготны. Два сэзоны — сухі (кастрычнік — травень зь сярэдняй тэмпэратурай +31 °C) і дажджлівы (ліпень — верасень, сярэдняя тэмпэратура +21 °C). Гадавая колькасьць ападкаў ад 1000 да 1600 мм.
Сыстэма адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзяленьня чатырохступеневая — вобласьць, прэфэктура, супрэфэктура, камуна. У гарадах і пасёлках абіраюцца муніцыпальныя рады.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Маюцца радовішчы ўрану, нафты, золата, дыямэнтаў.
Аб’ём СУП краіны ў 2004 годзе склаў меней 0,7 млрд эўра, пры гэтым яго дынаміка стала адмоўнай (-0,4%). Асноўнымі галінамі эканомікі ЦАР зьяўляюцца сельская, лясная гаспадарка і горназдабыўная прамысловасьць, арыентаваныя на экспарт прадукцыі. Сельская гаспадарка, якая складала раней 40% СУП, не забясьпечвае патрэбнасьцяў насельніцтва ў харчаваньні, вытворчасьць якога стала падае. Прамысловасьць разьвітая слаба (16% СУП). Дзейнічаюць некалькі прадпрыемстваў па перапрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны.
Галоўныя экспартныя культуры — бавоўна і кава. Аб’ём нарыхтовак каштоўных парод драўніны не перавышае 800 тыс. м³.
Эканамічнае разьвіцьцё сур’ёзна ўскладняецца анкляўным становішчам краіны, адсутнасьцю выхадаў да мора і слабым разьвіцьцём дарожнай інфраструктуры. Чыгунак у краіне няма, з 24 тыс. км аўтадарог асфальтавана меней за 2%. Асноўныя транспартныя перавозкі зьдзяйсьняюцца па рэках, працягласьць якіх перавышае 7 тыс. км, зь якіх суднаходныя 2,8 тыс. км. У Бангі ёсьць міжнародны аэрапорт. У краіне дзейнічаюць каля 30 невялікіх аэрадромаў.
Грашовая адзінка — франк КФА (1 эўра = 656 франкаў КФА).
Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]ЦАР — адна з найменш разьвітых краінаў Афрыкі, па індэксе чалавечага разьвіцьця (0,363) краіна находзіцца на 168 месцы (з 175 дзяржаваў), 66% насельніцтва жыве ў абсалютнай галечы. Сярэдняя працягласьць жыцьця складае 44,3 году, дзіцячая сьмяротнасьць дасягае 243 чал. на 1000 дзяцей, 15% насельніцтва інфікаваныя СНІД.
Шчыльнасьць насельніцтва — каля 6,3 чал. на км². Штогадовы прырост — 2,5%. Асноўныя этнічныя групы — банда, бая, манджа, сара і іншыя. У сталіцы — горадзе Бангі каля 600 тысячаў жыхароў.
Рэлігія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Асноўныя рэлігіі: 50% — хрысьціяне (25% — каталікі), каля 24% насельніцтва прытрымліваецца мясцовых традыцыйных вераваньняў, 15% — мусульмане.
Культура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ахова здароўя знаходзіцца ў руках дзяржавы, але яна зусім не вылучае на гэтыя мэты грошай.
Нацыянальнае сьвята: Дзень абвяшчэньні Рэспублікі — 1 сьнежня.
Спорт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў