Перайсьці да зьместу

Машкова (Віцебская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Машкова
трансьліт. Maškova
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Аршанскі
Сельсавет: Пішчалаўскі
Насельніцтва: 14 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 216
СААТА: 2236858076
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 54°34′1″ пн. ш. 30°16′22″ у. д. / 54.56694° пн. ш. 30.27278° у. д. / 54.56694; 30.27278Каардынаты: 54°34′1″ пн. ш. 30°16′22″ у. д. / 54.56694° пн. ш. 30.27278° у. д. / 54.56694; 30.27278
Машкова на мапе Беларусі ±
Машкова
Машкова
Машкова
Машкова
Машкова
Машкова

Машко́ва[1] — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 11 км на паўночны захад ад Воршы, за 1,5 км ад чыгуначнай станцыі Машкова і за 2 км на поўнач ад аўтамагістралі Берасьце — Смаленск (М1). Машкова ўваходзіць у склад Пішчалаўскага сельсавету.

Першае ўпамінаньне 1442 год — уласьнікі С. Гамшэй і Л. Роскі.[2] Згадваецца ў 1643 годзе як вёска ў Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага[3].

У XIX і пачатку XX стагодзьдзяў цэнтар воласьці Аршанскага павету, уласнасьць Васілеўскіх. У 1910 годзе сяляне валодалі 103 дзесяцінамі зямлі, царкве належала 53 дзесяціны зямлі; хутару Машкова, уласьнік — сьвятар Машкоўскай царквы, належала 40 дзесяцін зямлі; маёнтку Машкова, уласьніца — Н. Казлоўская, належала 298 дзесяцін зямлі; маёнтку Машкова, уласьнік — І. Мянжынскі, належала 180 дзесяцін зямлі.[4]

З 1867 году дзейнічала земская народная вучэльня. У пачатку ХХ стагодзьдзя настаўнік — Сяргей Ідаловіч.[5] Машкова — цэнтар сельсавету ў 1924—1961 гадах.

  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 14 чалавек
  • XX стагодзьдзе: 1910 год — 50 мужчын і 49 жанчын, 12 двароў[4]; 1923 год — 165 чалавек; 1998 год — 36 чалавек, 30 двароў; 1999 год — 50 чалавек
  • XIX стагодзьдзе: 1886 год — 77 чалавек, 8 двароў, школа;[6]

Сярэдняя школа.

  • Сьвята-Пакроўская царква (канец XIX стагодзьдзя). У пачатку XX стагодзьдзя — сьвятар Васіль Піневіч.[5] Цяпер знаходзіцца ў паўразбураным стане.
    • К царкве былі прыпісаны ў 1910 годзе — сяло: Машкова, ; вёскі: Арлоўшчына, Асінаўка, Багрынава, Васькаўшчына, Дрыбіна, Дубовае, Жыляева, Залеглае, Камары, Кашына, Корава, Крынічнае, Малае Корава, Нямірава, Падгайшчына, Пузырова, Слабада, Стар, Сьцяпанавічы, Туравічы, Хлусава, Чаркасова, Чыкоўшчына; маёнткі: Машкова (уласьніца — Н. Казлоўская), Машкова (уласьнік — І. Мянжынскі); фальваркі: Адамава (уласьнік — Федаровіч), Васькаўшчына (уласьнік — В. Някрасава), Гараны (уласьнік — І. Васілеўская), Дуля (уласьнік — Я. Дамброўскі), Дуля (уласьнік — І. Жэнеўскі), Жыляева (уласьнік — А. Мацулевіч), Камары (уласьнік — І. Вайніловіч), Корава (уласьнік — В. Герасімаў), Корава (уласьнік — І. Вайніловіч), Курчукова (уласьнік — А. Кузьмічскі), Машкова-Ліпкі (уласьнік — Я. Тамашэўскі); засьценкі: Загайскі (уласьнік — сялянскае т-ва), Лісічына (уласьнік — сялянскае т-ва), Скрабаўшчына (уласьнік — сяляне Т. Латышаў і Станкевіч), Шчамілаўка (уласьнік — сялянскае т-ва); хутары: Машкова (уласьнік — Машкоўская царква), Халхоўшчына (уласьнік — А. Кузьмінскі).

Страчаная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 78
  2. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 3 тамах. / Насевіч В.Л. (гал. рэд.). — Менск: Белкартаграфія, 2009. — Т. 1. — С. 110(Д-3), 222. — 244 с. — 3600 ас. — ISBN 978-985-508-060-3
  3. ^ НГАБ у Менску, ф. 1775, воп. 1, спр. 1, с. 419
  4. ^ а б Списокъ населенныхъ местъ Могилевской губерніи. / Г. Пожаровъ. — Могилевъ губ. : Изданіе Могилевскаго Губернскаго Статистическаго Комитета, 1910. — С. 128 (№№ 1—5); 129 (№№ 7, 9—16, 70—72, 75, 76, 78—80, 85); 130 (№№ 92, 104, 109, 112, 114—116, 118, 119, 127, 129, 130); 131 (№№ 150, 152, 153, 154, 187). — CXXV,250 с.
  5. ^ а б Памятная книжка Могилёвской губернии на 1909 год. / Г. Пожаровъ. — Могилевъ губ. : Изданіе Могилевскаго Губернскаго Статистическаго Комитета, 1909. — С. 206, 217. — 375,XL,88,63 с.
  6. ^ Волости и важнѣйшія селенія европейской Россіи.. — СанктПетербургъ: Центральный статистическій комитетъ, 1886. — Т. Выпуск V. Габерніи Литовской и Бѣлоруской областей.. — С. 168 № 364. — 260 с.
  7. ^ А. М. Сементовскій , Архіепіскопъ Полотскій и Витебскій Василій  Списокъ церквей, монастырей и духовенства, бывшей греко-унитской Бѣлорусской епархіи, за 1839 годъ. / А. М. Сементовскій // Памятная книжка Витебской губернии на 1867 год. : даведнік. — Санктъ-Петербург: Издана Витебскимъ губернскимъ статистическимъ комитетомъ, 1867. — С. 131.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]