Перайсьці да зьместу

Асінаўка (Аршанскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Асінаўка
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Віцебская
Раён Аршанскі
Сельсавет Пішчалаўскі
Часавы пас
Каардынаты 54°33′20″ пн. ш. 30°17′40″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 3 чал. (2010)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 216
Паштовы індэкс 210744
Нумарны знак 2
Асінаўка на мапе Беларусі ±
Асінаўка
Асінаўка
Асінаўка
Асінаўка
Асінаўка
Асінаўка

Асі́наўка[1] — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 9 км на паўночны захад ад Воршы, за 0,5 км ад чыгуначнай станцыі Машкова і за 2 км на поўдзень ад аўтамагістралі Берасьце — Смаленск (М1). Асінаўка ўваходзіць у склад Пішчалаўскага сельсавету.

Вёска ўваходзіла ў склад маёнтку Межаўскі Ключ, належала парафіі Машкоўскай Сьвята-Ільлінскай царкве.

У 1910 годзе сяляне валодалі 84 дзесяцінамі зямлі.[2]

  • XVIII стагодзьдзе: 1792 год — 6 двароў
  • XX стагодзьдзе: 1910 год — 42 мужчыны і 45 жанчын, 10 двароў[2]; 1923 год — 99 чалавек; 1998 год — 11 чалавек, 6 двароў; 1999 год — 10 чалавек
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 3 чалавекі
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 78
  2. 1 2 Списокъ населенныхъ местъ Могилевской губерніи. / Г. Пожаровъ. — Могилевъ губ.: Изданіе Могилевскаго Губернскаго Статистическаго Комитета, 1910. — С. 128 (№ 4). — CXXV,250 с.