Радрыга Бэнтанкур
| Радрыга Бэнтанкур | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 25 чэрвеня 1997[1] (28 гадоў) | |
| Рост | 185 см | |
| Вага | 73 кг | |
| Пазыцыя | цэнтральны абаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Тотэнгэм Готспур | |
| Нумар | 30 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2015—2017 | Бока Хуніёрс | 51 (1) |
| 2017—2022 | Ювэнтус | 133 (2) |
| 2022— | Тотэнгэм Готспур | 91 (9) |
| Зборныя | ||
| 2017 | Уругвай (да 20)[d] | 14 (1) |
| 2017— | Уругвай | 72 (3) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Радрыга Бэнтанкур (па-гішпанску: Rodrigo Bentancur; нар. 25 чэрвеня 1997 году) — уругвайскі футбаліст, цэнтральны паўабаронца ангельскага клюбу «Тотэнгэм Готспур» і нацыянальнай зборнай Уругваю.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сваё футбольнае выхаваньне Бэнтанкур атрымаў у аргентынскім клюбе «Бока Хуніёрс». 12 красавіка 2015 году гулец дэбютаваў у складзе першай каманды ў матчы чэмпіянату Аргентыны супраць «Нуэва Чыкага».
Улетку 2015 году Бэнтанкур стаў часткай угоды паміж аргентынскім клюбам і італьянскім «Ювэнтусам», у якім фігураваў Карляс Тэвэс. Такім чынам, да сканчэньня красавіка 2017 году «Ювэнтус» меў права на падпісаньне шэрагу гульцоў «Бокі» ў першасную чаргу. Бэнтанкур быў ацэнены на 9,4 мільёнаў эўра[2]. Пазьней генэральны дырэктар «Ювэнтуса» Джузэпэ Марота пацьвердзіў, што ў 2017 годзе клюб скарыстаецца сваім правам на Бэнтанкура[3]. Гулец прыбыў у Турын у красавіку 2017 году і прайшоў мэдычнае абсьледаваньне[4]. 21 красавіка 2017 году «Ювэнтус» завяршыў набыцьцё Бэнтанкура, склаўшы зь ім пяцігадовую ўгоду да 30 чэрвеня 2022 году. «Бока Хуніёрс» таксама атрымала права на 50% ад наступнага трансфэру ўругвайца[5]. Пасьля гэтага Бэнтанкур вярнуўся ў Аргентыну, каб дагуляць астатнюю частку сэзону 2016—2017 гадоў з «Бока Хуніёрс»[6].

Улетку 2017 году Бэнтанкур пераехаў у Італіі, дзе правёў некалькі гадоў. Свой першы матч у кашулі «Ювэнтуса» згуляў 26 жніўня 2017 году, зьявіўшыся на замену ў супрацьстаяньні ў «Джэноа»[7]. 6 кастрычніка 2018 году паўабаронца ўлучыў свой першы гол у браму «Ўдынэзэ»[8]. 31 студзеня 2022 году Бэнтанкур далучыўся да ангельскага «Тотэнгэм Готспура», але сума дамовы не была выкрыта[9]. За новую каманду ўругваец дэбютаваў 5 лютага ў матчы Кубка Ангельшчыны супраць «Брайтан энд Гоўв Альбіёну», выйшаўшы на замену[10]. 11 лютага 2023 году Бэнтанкур атрымаў траўму пярэдняга крыжападобнага вязу падчас матчу супраць «Лэстэр Сіці», празь якую ён выбыў з каманды да канца сэзону[11]. Вяртаньне гульца адбылося толькі 27 кастрычніка, зьявіўшыся на замену ў матчы супраць «Крыстал Пэлас». Ужо празь месяц легіянэр зноў атрымаў пашкоджаньне, пасьля чаго акрыяў толькі да 31 сьнежня 2023 году.
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У верасьні 2017 году Бэнтанкур атрымаў свой першы выклік у нацыянальную зборную Ўругваю дзеля ўдзелу ў адборачных матчах чэмпіянату сьвету 2018 году супраць зборных Вэнэсуэлы і Балівіі[12]. Гулец дэбютаваў 5 кастрычніка, выйшаўшы на замену ў матчы супраць вэнэсуэльцаў, а матч скончыўся ўнічыю 0:0[13].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Бока Хуніёрс»:
- Чэмпіён Аргентыны: 2015, 2017
- Уладальнік Кубка Аргентыны: 2015
«Тотэнгэм Готспур»:
- Пераможца Лігі Эўропы: 2025
«Ювэнтус»:
- Чэмпіён Італіі: 2018, 2019, 2020
- Уладальнік Кубка Італіі: 2018, 2021
- Уладальнік Супэркубка Італіі: 2018, 2020
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Soccerway (мн.)
- ^ «Agreements with Boca Juniors». Juventus F.C.
- ^ «Signing with Bentnacur». Goal.com.
- ^ «Bentancur completes Juventus medical». Juventus F.C.
- ^ «Bentancur joins Juventus!». Juventus F.C.
- ^ «Juventus announce signing of Rodrigo Bentancur». Eurosport.
- ^ «Paulo Dybala hat-trick helps Juventus overcome sticky Genoa challenge». Yahoo.
- ^ «Bentancur enjoys debut Juve goal». Football Italia.
- ^ «Bentancur completes move». Tottenham Hotspur F.C.
- ^ «Space invader Dejan Kulusevski ups the ante at Tottenham with a sureness of touch». The Daily Telegraph.
- ^ «Rodrigo Bentancur out for rest of season in major blow to Tottenham». The Guardian.
- ^ «Bentancur gets Uruguay call». Football Italia.
- ^ «Juventus, Bentancur promosso anche da Tabarez». Tutto Sport.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball
Тотэнгэм Готспур — цяперашні склад
|
|---|
|
1 Вікарыё · 3 Дрэгушын · 4 Данза · 6 Пальіньня · 7 Сыманс · 8 Бісума · 9 Рышарлісан · 10 Мэдысан · 11 Тэль · 13 Удогі · 14 Грэй · 15 Бэргваль · 17 Рамэра · 19 Саланке · 20 Кудус · 21 Кулушэўскі · 22 Джонсан · 23 Пора · 24 Спэнс · 25 Такаі · 28 Адабэр · 29 Сар · 30 Бэнтанкур · 31 Кінскі · 33 Дэйвіс · 37 ван дэ Вэн · 39 Калё Муані · 40 Остын · 44 Скарлет · Трэнэр: Франк |