Перайсьці да зьместу

Нікаляс Лядэйра

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Нікаляс Лядэйра
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 21 сакавіка 1989(1989-03-21)[1] (37 гадоў)
Рост 170 см
Вага 69 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Насьяналь Мантэвідэо
Нумар 14
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2007—2010 Насьяналь Мантэвідэо 43 (9)
2010—2012 Аякс 21 (2)
2012—2014 Батафогу 47 (7)
2014—2015 Карынтыянс 7 (0)
2015—2016 Бока Хуніёрс 30 (6)
2016—2023 Сіетл Саўндэрз 191 (41)
2024—2025 Арланда Сіці 34 (1)
2025 Г’юстан Дынама 16 (1)
2025—4 Насьяналь Мантэвідэо 12 (0)
Зборныя
2008—2009 Уругвай (да 20)[d] 11 (5)
2009—2019 Уругвай 60 (5)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
1 лістапада 2025.

Нікаляс Лядэйра (па-гішпанску: Nicolás Lodeiro; нар. 21 сакавіка 1989, Пайсанду, Уругвай) — уругвайскі футбаліст, атакуючы паўабаронца клюбу «Насьяналь» і нацыянальнай зборнай Уругваю.

Нікаляс прыйшоў у акадэмію клюбу «Насьяналь» у 14 гадоў. праз чатыры гады ён дэбютаваў за асноўны склад клюбу. У наступныя гады малады футбаліст хутка прагрэсаваў. У 2009 годзе ягоны тры галы дапамаглі клюбу дайсьці да паўфіналу Кубка Лібэртадорэс. У студзені 2010 году Лядэйра падпісаў двухгадовы кантракт з амстэрдамскім «Аяксам»[2]. На той момант у гэтым клюбе ўжо выступалі два ўругвайскія гульцы, то бок Бруна Сыльва і Люіс Суарэс. 7 лютага 2010 году Нікаляс дэбютаваў у складзе сталічнага калектыву ў матчы супраць «Твэнтэ», аднак у хуткім часе атрымаў траўму і цалкам прапусьціў сэзон 2010—2011 гадоў.

20 ліпеня 2012 году бразыльскі «Батафогу» выкупіў правы на гульца, а ў траўні 2014 году ўругваец падпісаў кантракт з клюбам «Карынтыянс». Гэтаму бразыльскаму клюбу трансфэр абышоўся ў 4,5 млн бразыльскіх рэалаў. 5 лютага 2015 году далучыўся да табару аргентынскага клюбу «Бока Хуніёрс», дзе атрымаў 10 нумар[3].

У складзе нацыянальнай зборнай Уругваю дэбютаваў у 2009 годзе ў матчы супраць зборнай Коста-Рыкі.

«Насьяналь»:

«Аякс»:

«Батафогу»:

«Бока Хуніёрс»:

«Сіетл Саўндэрз»:

Уругвай:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]