Перайсьці да зьместу

Краіны Балтыі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Балтыя»)
Краіны Балтыі на мапе

Краі́ны Ба́лтыі (па-эстонску: Balti riigid, Baltimaad, па-латыску: Baltijas valstis, па-летувіску: Baltijos valstybės), таксама Ба́лтыя — вобласьць у паўночна-ўсходняй Эўропе, якая ўключае ў сябе Латвію, Летуву й Эстонію. У савецкай гістарыяграфіі выкарыстоўваўся тэрмін «Прыбалтыка» (рас. Прибалтика).

Праз гаспадарчы роськвіт 2000—2006 гадоў краіны Балтыі атрымалі назоў балтыйскіх тыграў.

Вызначэньні словаў Балтыя й Прыбалтыка

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У цяперашні час «Прыбалтыка» ў геаграфічным сэнсе ўяўляе сабой сукупнасьць дзяржаў, разьмешчаных на ўзьбярэжжы Балтыйскага мора — Расеі, Латвіі, Эстоніі, Літвы, Польшчы, Нямеччыны й скандынаўскіх краін — Фінляндыі й Швэцыі[1].

Латвія, Летува й Эстонія бяз Расеі, Нямеччыны, Польшчы й іншых маюць назву «краіны Балтыі» альбо «Балтыя».

У апошнія гады і ў навуковай літаратуры, і ў публіцыстыцы ўкараняецца тэрмін «Краіны Балтыі», які прымяняецца выключна ў дачыненьні да трох рэспублік, без расейскага Калінінграда[1][2]:

Сучасная Прыбалтыка: Калінінградзкая вобласьць, Летува, Латвія, Эстонія

Цяпер прынята выкарыстоўваць назву «краіны Балтыі» для абазначэньня Латвіі, Летувы й Эстоніі. У Расеі і ў савецкай гістарыяграфіі выкарыстоўваецца тэрмін «Прыбалтыка».

На думку Паўла Ляўрынца, дацэнта, доктара гуманітарных навук, загадчыка катэдры расейскае філялёгіі Віленскага ўнівэрсытэту, тэрмін «Прыбалтыка» — гэта імпэрыялістычны погляд[3]:

Так і найменьне «Прыбалтыка» нясе ў сабе масквацэнтрычную арыентацыю, імпэрыялістычны погляд расейскай дзяржавы на сваю ўскраіну, пазбаўленую палітычнай субʼектнасьці.

Паводле філёзафа Гінтаўтаса Мажэйкіса, тэрмін «Прыбалтыка» цяпер ня ўказвае на штосьці ў палітычным пляне[4]:

Цяпер гэты тэрмін ані на што не ўказвае ў палітычным пляне, паколькі краіны Балтыі называюць і адносяць сябе да катэгорыі менавіта краін Балтыі. Такім чынам, тыя, хто прамаўляе слова «прыбалтыйскія» — адносяць гэтае значэньне да некаторага ўяўнага адчуваньня «савецкасьці», якая нібыта зараз нейкім чынам прысутнічае.
— філёзаф Гінтаўтас Мажэйкіс

Агульная статыстыка

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Усе тры парлямэнцкія рэспублікі ўступілі ў Эўрапейскі Зьвяз 1 траўня 2004 году.

Эстонія Латвія Летува Разам
Герб
Сьцяг Сьцяг Эстоніі Сьцяг Латвіі Сьцяг Летувы
Сталіца Талін Рыга Вільня
Незалежнасьць  — да 13 ст.

 — 1918
 — адноўлена 1991

 — да 13 ст.

 — 1918
 — адноўлена 1991

 — да 18 ст.

 — 1918
 — адноўлена 1990

Насельніцтва (2015) 1313271 1978700 2902832 6194803
Плошч 45339 км² 64589 км² 65300 км² 175228 км²
Колькасьць насельніцтва на квадратны кілямэтар 29/км² 31/км² 44/км² 35/км²
Вада % 4,56 % 1,5 % 1,35 % 2,23 %
ВВП (намінальны) (2015) $22,934 млрд $27,822 млрд $41,776 млрд $112,530 млрд
ВВП (намінальны) на чалавека (2016) $18,452 $14,496 $15,366 $16,035
ВВП (ПКЗ) (2015) $37,879 млрд $49,891 млрд $82,143 млрд $171,110 млрд
ВВП (ПКЗ) на чалавека (2016) $30038 $25817 $29380 $28,411
Каэфіцыент Джыні (2012[5]) 33,2 35,5 35,2
Індэкс чалавечага разьвіцьця (2014[6]) 0,861 (Разьвітыя краіны) 0,819 (Разьвітыя краіны) 0,839 (Разьвітыя краіны)
Інтэрнэт-дамэн .ee .lv .lt
Тэлефонны код +372 +371 +370
  1. ^ а б Большая актуальная политическая энциклопедия — тлумачэньне слова «Прибалтика» (рас.)
  2. ^ Словарь современных географических названий. — Екатеринбург: У-Фактория. Под общей редакцией акад. В. М. Котлякова. 2006. (рас.)
  3. ^ «Прибалтика», «На Украине» и «Белоруссия»: теперь это моветон — «Новая газета» ад 29. 08. 2022
  4. ^ Гінтаўтас Мажэйкіс: тэрмін «Прыбалтыка» ўжо ні на што не паказвае «Delfi.lt» (рас.)
  5. ^ GINI index (World Bank estimate) Праверана 19 чэрвеня 2016 г. Архіўная копія ад 9 лютага 2015 г.
  6. ^ Архіўная копія Праверана 19 чэрвеня 2016 г. Архіўная копія ад 17 лістапада 2015 г.