Татарка (Асіпавіцкі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Татарка (Асіповіцкі раён)»)
Татарка
лац. Tatarka
Першыя згадкі: XIX стагодзьдзе
Працоўны пасёлак з: 1949
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Асіпавіцкі
Насельніцтва: 698 чал. (2018)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2235
Паштовы індэкс: 213740
СААТА: 7248873906
Нумарны знак: 6
Геаграфічныя каардынаты: 53°15′20″ пн. ш. 28°49′26″ у. д. / 53.25556° пн. ш. 28.82389° у. д. / 53.25556; 28.82389Каардынаты: 53°15′20″ пн. ш. 28°49′26″ у. д. / 53.25556° пн. ш. 28.82389° у. д. / 53.25556; 28.82389
Татарка на мапе Беларусі ±
Татарка
Татарка
Татарка
Татарка
Татарка
Татарка
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Тата́рка[2]мястэчка[a] ў Беларусі, каля вытоку ракі Ваўчанкі. Уваходзіць у склад Асіпавіцкага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 698 чалавек[1]. Знаходзіцца за 12 км на паўднёвы ўсход ад Асіпавічаў, за 148 км на паўднёвы захад ад Магілёва, за 4 км на паўднёвы захад ад шашы М5 (E5). Чыгуначная станцыя на лініі МенскБабруйск.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Інтэрнат для работнікаў, 1941 г.
Чыгуначная станцыя, 1941—44 гг.

Упершыню Татарка ўпамінаецца ў 2-й палове XIX стагодзьдзя як вёска ў Бабруйскам павеце[3]. З 1873 году тут пачала працаваць станцыя Лібаўска-Роменскай чыгункі.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Татарка абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП (б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Татарку вярнулі БССР, у Асіпавіцкім раёне Бабруйскай акругі, з 1938 году ў Магілёўскай вобласьці. У 1944—1954 гадох у Бабруйскай вобласьці. З 1949 году працоўны пасёлак.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1897 год — 0,3 тыс. чал.[4]
  • XX стагодзьдзе: 1939 год — 0,8 тыс. чал.[4]; 1970 год — 1,6 тыс. чал.[4]; 1989 год — 1,2 тыс. чал.[4]; 1991 год — 1 тыс. чал.[4]
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 1 тыс. чал.[5]; 2006 год — 900 чал.; 2009 год — 771 чал.[6] (перапіс); 2016 год — 720 чал.[7]; 2017 год — 705 чал.[8]; 2018 год — 698 чал.[1]

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Татарцы працуюць дашкольная ўстанова, сярэдняя і музычная школы, амбуляторыя, паліклініка, клюб, пошта.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадпрыемствы паліўнай прамысловасьці.

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ афіцыйны статус — працоўны пасёлак

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 58.
  3. ^ Jelski A. Tatarka (5) // Słownik geograficzny... T. XII. — Warszawa, 1892. S. 223
  4. ^ а б в г д Регионоведение: география Могилёвской области: учебно-методический комплекс. — Могилёв: МГУ имени А. А. Кулешова, 2016. — 336 с.: ил. ISBN 978-985-568-226-5 (pdf) С. 275
  5. ^ БЭ. — Мн.: 2002 Т. 15. С. 450.
  6. ^ Перепись населения — 2009. Могилевская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  7. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  8. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]