Ваўчанка (басэйн Дняпра)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Рака
Ваўчанка
Выток каля м.-ка Татарка
Вусьце Бярэзіна
Краіны басэйну Беларусь
Даўжыня 37,5 км
Сярэднегадавы сьцёк 1,9 м³/с
Плошча басэйну 374 км²
Нахіл воднай паверхні 0,7 ‰

Ваўча́нка — рака ў Асіпавіцкім і Бабруйскім раёнах Магілёўскай вобласьці, правы прыток ракі Бярэзіны (басэйн Дняпра). Даўжыня 37,5 км. Плошча вадазбору 374 км². Выдатак вады ў вусьці каля 1,9 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7‰.

Асноўныя прытокі: канава Ваўчанка (правыя), Ясенка (левы). Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік мэліярацыйных каналаў

Пачынаецца за 1,8 км на паўднёвы захад ад мястэчка Татарка Асіпавіцкага раёну, упадае ў Бярэзіну каля вёскі Вербкі Бабруйскага раёну. Цячэ Цэнтральнабярэзінскай раўнінай.

Даліна трапэцападобная, шырынёй 200—500 м. Абалона двухбаковая, шырынёй 200—400 м. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. Берагі стромкія, вышынёй 1,5—3 м[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1994. С. 90

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Менск: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1. С. 90