Дарыюс Алару
| Дарыюс Алару | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 3 сакавіка 1998[1] (28 гадоў) | |
| Рост | 1,77 м | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | ФКСБ | |
| Нумар | 27 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2015—2019 | Газ Мэтан Мэдыяш | 113 (11) |
| 2020— | ФКСБ | 181 (42) |
| Зборныя | ||
| 2019—2021 | Румынія (да 21)[d] | 17 (2) |
| 2021— | Румынія | 27 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Да́рыюс Ала́ру (па-румынску: Darius Olaru; нар. 3 сакавіка 1998 году) — румынскі футбаліст, паўабаронца і капітан клюбу «Сьцяўа» і нацыянальнай зборнай Румыніі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У дарослым футболе дэбютаваў у 2015 годзе, выступаючы за клюб «Газ Мэтан»[2]. Напачатку 2018 году гулец быў блізкі да пераходу ў бухарэсцкую «Сьцяўу», але клюбы не далі рады ў перамовах між сабою. Увосень зьявілася інфармацыя аб перамовах наконт пераходу ў кіеўскае «Дынама»[3], але і гэта скончылася анічым. 7 студзеня 2020 году футбаліст усё ж такі прыяднаўся да сталічнай «Сьцяўы», атрымаўшы кашулю з нумарам 27[4]. 2 лютага Алару запачаткаваў выступы ў новай камандзе, зьявіўшыся на полі ў матчы супраць ЧФР, які скончыўся зь лікам 0:1 на карысьць суперніка. Праз чатыры дні гулец улучыў свой першы гол у колерах «Сьцяўы», пацэліўшы мяч у браму «Валунтару»[5].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Румыніі 2 чэрвеня 2021 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Грузіі. У адборачным турніры да чэмпіянату Эўропы 2024 году шэсьць разоў выходзіў на пляцоўку, але пераважна на зьмены партнэраў[6].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сьцяўа:
- Чэмпіён Румыніі: 2024, 2025
- Уладальнік Кубка Румыніі: 2020
- Уладальнік Супэркубка Румыніі: 2024
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Darius Olaru // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ «Darius Olaru, povestea impresionantă a noii vedete a FCSB. Crescut fără părinți de bunicii mamei. Bunica a murit recent!». Fanatik.ro.
- ↑ «„Динамо“ сделало предложение по трансферу Дариуса Олару». Footboom.
- ↑ «Bine ai venit, Darius Olaru!». FCSB.
- ↑ «Golazo Darius Olaru la primul meci ca titular la FCSB! Mijlocaşul a prins un voleu de senzaţie». Digi Sport.
- ↑ «VICTORIE cu Elveția și mergem la EURO 2024 de pe primul loc în grupă!». Romanian Football Federation.