Палескі драматычны тэатар: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Мінуўшчына: артаграфія
Радок 68: Радок 68:
У 1946 року з Рэчыцкага гарадзкога драматычнага тэатру і Палескага драматычнага тэатру Мазыра ўтвораны Пінскі абласны драматычны тэатар. У 1954 року ў сувязі са скасаваньнем [[Пінская вобласьць|абласнога статусу Пінску]] тэатар пераехаў у [[Магілёў]], а ягоны будынак перадалі гарадзкому дому культуры. У ягоных сьценах пачала працаваць самадзейная тэатральная трупа, першым кіраўніком якой стаў [[Ісаак Сакольскі]].
У 1946 року з Рэчыцкага гарадзкога драматычнага тэатру і Палескага драматычнага тэатру Мазыра ўтвораны Пінскі абласны драматычны тэатар. У 1954 року ў сувязі са скасаваньнем [[Пінская вобласьць|абласнога статусу Пінску]] тэатар пераехаў у [[Магілёў]], а ягоны будынак перадалі гарадзкому дому культуры. У ягоных сьценах пачала працаваць самадзейная тэатральная трупа, першым кіраўніком якой стаў [[Ісаак Сакольскі]].


У лютым 1959 року трупа атрымалі званьне «народнага аматарскага калектыву». У 1980 року народны тэатар узначаліў выпускнік [[Інстытут беларускай культуры|Беларускага інстытуту культуры]] Іван Базан, пад кіраўніцтвам якога народны тэатар быў рэарганізаваны ў 1992 року ў самастойны [[Тэатар-студыя «Дыяген»|тэатар-студыю «Дыяген»]]. 14 сакавіка 2006 року студыя атрымала статус дзяржаўнага Палескага драматычнага тэатру.
У лютым 1959 року трупа атрымала званьне «народнага аматарскага калектыву». У 1980 року народны тэатар узначаліў выпускнік [[Інстытут беларускай культуры|Беларускага інстытуту культуры]] Іван Базан, пад кіраўніцтвам якога народны тэатар быў рэарганізаваны ў 1992 року ў самастойны [[Тэатар-студыя «Дыяген»|тэатар-студыю «Дыяген»]]. 14 сакавіка 2006 року студыя атрымала статус дзяржаўнага Палескага драматычнага тэатру.


== Сучаснасьць ==
== Сучаснасьць ==

Вэрсія ад 19:03, 5 сакавіка 2019

Палескі драматычны тэатар
Асноўныя зьвесткі
Колішнія назвы
  • Палескі абласны драматычны тэатар
  • Пінскі абласны драматычны тэатар
Заснаваньне1939
Будынак тэатру
МесцазнаходжаньнеПінск, вул. Харужай, 10
52°6′50.6″ пн. ш. 26°6′28.6″ у. д. / 52.114056° пн. ш. 26.107944° у. д. / 52.114056; 26.107944Каардынаты: 52°6′50.6″ пн. ш. 26°6′28.6″ у. д. / 52.114056° пн. ш. 26.107944° у. д. / 52.114056; 26.107944
Кіраўніцтва
Дырэктар Аляксандар Лукашэнка[1]

Пале́скі драматы́чны тэа́тар — прафэсійны тэатар Пінску, афіцыйнае адкрыцьцё адбылося 14 сакавіка 2006 року, 29-ы прафэсійны тэатар дзяржаўнага падпарадкаваньня ў Рэспубліцы Беларусь.

Мінуўшчына

Вытокі пінскага тэатру сыходзяць у 1939 рок, калі пасьля далучэньня Заходняй Беларусі да БССР у Пінск быў пераведзены Заслаўскі калгасна-саўгасны тэатар(ru). Мастацкім кіраўніком быў заслужаны дзяяч мастацтваў БССР Павал Абрамавіч Данілаў. Ён працаваў да пачатку нямецка-савецкай вайны, пасьля чаго акторы-мужчыны былі мабілізаваныя ў Чырвоную армію, рэшта трупы эвакуяваная ўглыб СССР.

У 1946 року з Рэчыцкага гарадзкога драматычнага тэатру і Палескага драматычнага тэатру Мазыра ўтвораны Пінскі абласны драматычны тэатар. У 1954 року ў сувязі са скасаваньнем абласнога статусу Пінску тэатар пераехаў у Магілёў, а ягоны будынак перадалі гарадзкому дому культуры. У ягоных сьценах пачала працаваць самадзейная тэатральная трупа, першым кіраўніком якой стаў Ісаак Сакольскі.

У лютым 1959 року трупа атрымала званьне «народнага аматарскага калектыву». У 1980 року народны тэатар узначаліў выпускнік Беларускага інстытуту культуры Іван Базан, пад кіраўніцтвам якога народны тэатар быў рэарганізаваны ў 1992 року ў самастойны тэатар-студыю «Дыяген». 14 сакавіка 2006 року студыя атрымала статус дзяржаўнага Палескага драматычнага тэатру.

Сучаснасьць

Палескі драмтэатар разьмяшчаецца ў цэнтральнай, гістарычнай частцы места ў адрэстаўраваным і часткова рэканструяваным будынку (архітэктар В. Казакоў), помніку архітэктуры XIX стагодзьдзя, былым будынку кінатэатру «Казіно». Тэатар працуе пяць дзён на тыдзень. Ранішнія спэктаклі (у асноўным — пастаноўкі для дзяцей) ідуць па серадах, чацьвяргах, пятніцах і нядзелях. Вячэрнія — па чацьвяргах, суботах і нядзелях а 18:00.

Кіраўніцтва

  • Іван Базан (2006—2011)
  • Алена Гаўрыловіч (2011—2012)

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  113Г000533

Палескі драматычны тэатарсховішча мультымэдыйных матэрыялаў