Вікіпэдыя:Пагадненьне па выкарыстаньні і аздабленьні стандартных разьдзелаў у канцы артыкула

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Вікіпэдыя:СТРАЗ»)
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку


Скарачэньне:
ВП:СТРАЗ

Гэтае пагадненьне рэгулюе выкарыстаньне стандартных разьдзелаў у канцы артыкулаў.

Рэкамэндуецца выкарыстоўваць наступныя назвы разьдзелаў:

Менавіта з такімі назвамі і менавіта ў такім парадку, як тут пададзена.

Ніжэй больш падрабязна пра кожны з разьдзелаў.

Глядзіце таксама[рэдагаваць крыніцу]

У гэтым разьдзеле рэкамэндуецца прыводзіць ненумараваны сьпіс спасылак на іншыя матэрыялы Вікіпэдыі (артыкулы, сьпісы, парталы), якія маюць дачыненьне да тэмы артыкула.

Разьдзел зьмяшчаецца адразу пасьля асноўнага тэксту.

Заўвагі[рэдагаваць крыніцу]

У гэтым разьдзеле рэкамэндуецца зьмяшчаць адзіны элемэнт — шаблён {{Заўвагі}} (у асноўным тэксьце артыкула асобная зноска ствараецца з дапамогай шаблёну {{Заўвага}}).
Разьдзел зьмяшчаецца адразу пасьля вышэй пазначанага разьдзелу «Глядзіце таксама», калі ён існуе, або адразу пасьля асноўнага тэксту артыкула ў адваротным выпадку.

Крыніцы[рэдагаваць крыніцу]

У гэтым разьдзеле рэкамэндуецца зьмяшчаць адзіны элемэнт — шаблён {{Крыніцы}}. Калі зь нейкай прычыны гэты шаблён ня можа быць выкарыстаны, тады трэба зьмяшчаць Вікі-тэг <references />.
Разьдзел зьмяшчаецца адразу пасьля вышэй пазначаных разьдзелаў «Глядзіце таксама» і «Заўвагі», калі яны існуюць, або адразу пасьля асноўнага тэксту артыкула ў адваротным выпадку.

Па даведку, як зьмяшчаць зноскі ў тэксьце артыкула, глядзіце: Вікіпэдыя:Зноскі

Літаратура[рэдагаваць крыніцу]

У гэтым разьдзеле рэкамэндуецца прыводзіць ненумараваны сьпіс літаратуры, паводле якой быў напісаны артыкул.

Разьдзел зьмяшчаецца адразу пасьля вышэй пазначаных разьдзелаў «Глядзіце таксама» і «Крыніцы», калі яны існуюць, або пасьля асноўнага тэксту артыкула ў адваротным выпадку.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць крыніцу]

У гэтым разьдзеле рэкамэндуецца прыводзіць ненумараваны сьпіс спасылак на матэрыялы не зь Вікіпэдыі, якія маюць дачыненьне да тэмы артыкула.

У якасьці першай спасылкі ў сьпісе рэкамэндуецца зьмяшчаць спасылку на мэдыя-матэрыялы, датычныя тэмы, зьмешчаныя ў ВікіСховішчы, наступным чынам:

{{Commons|Category:<назва_катэгорыі>}}

або:

{{Commonscat|<назва_катэгорыі>}}

дзе <назва_катэгорыі> — назва адпаведнай катэгорыі ў ВікіСховішчы.

Напрыклад, вось так пазначаецца спасылка на мэдыя-матэрыялы, датычныя Беларусі:

{{Commons|Category:Belarus}}

Разьдзел зьмяшчаецца адразу пасьля вышэй пазначаных разьдзелаў «Глядзіце таксама», «Заўвагі», «Крыніцы» і «Літаратура», калі яны існуюць, або пасьля асноўнага тэксту артыкула ў адваротным выпадку.